Абралі старшыню Віцебскага абласнога савета дэпутатаў

Старшынёй абласнога савета абралі старшыню Наваполацкага райвыканкама Дзмітрыя Дзямідава, піша БелТА.

06.03.2024 / 12:11

Фота: БелТА

Перад абраннем старшыні абласнога савета дэпутатаў 29-га склікання старшыня аблвыбаркама Дзмітрый Хома падкрэсліў, што дадзеная пасада — гэта не толькі статус і прэстыж, але і вялікая адказнасць.

А гаворачы аб прапанаваным кандыдаце — Дзмітрыі Дзямідаве, сказаў, што калегі, якія ведаюць яго асабіста, адгукнуліся пра яго, як пра аўтарытэтнага і адказнага кіраўніка, які прымае ўзважаныя рашэнні. 

Дзямідава абралі аднагалосна.

Чытайце таксама:

Начальнік Чамаданавай стаў старшынёй Мінгарсавета

З мінскіх дэпутатаў Палаты найменшую падтрымку намалявалі Шпакоўскаму — шмат ЛІЧБАЎ

Даносчыцы Бондаравай намалявалі на выбарах менш за 5%

Nashaniva.com