Вялікая колькасць грузавікоў і легкавікоў стаіць на выезд з Беларусі ў заходнім напрамку

Нас чакаюць адносна доўгія выходныя, у пятніцу — 8 Сакавіка.

07.03.2024 / 09:11

Чарга з больш чым 3000 грузавых і легкавых аўтамабіляў сабралася на межах Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Самая вялікая чарга назіраецца на літоўскім напрамку. З іх у пункце пропуску «Каменны Лог». Паводле звестак ДПК на 8:00 там знаходзіцца 140 легкавікоў і 900 грузавікоў. У «Беняконях» — 150 легкавікоў і 895 грузавікоў. На мінулым тыдні, нагадаем, літоўцы закрылі два пераходы: Лаварышкі (Катлоўку) і «Райгарад» (Прывалку).

На мяжы Беларусі і Латвіі ў «Грыгароўшчыне» стаіць 490 грузавікоў і 30 легкавікоў.

На мяжы з Польшчай у Тарэспалі стаіць 250 легкавікоў і 28 аўтобусаў. У Казловічах — 300 грузавікоў.

Чытайце таксама:

Чарга грузавікоў з Беларусі ў Польшчу павялічылася за суткі ў чатыры разы

Як змянілася прапускная здольнасць на мяжы з Літвой пасля закрыцця двух пунктаў пропуску

На мяжы з Літвой пасля закрыцця двух памежных пераходаў сабраліся вялікія чэргі

Nashaniva.com