Эканоміка55

Як змянілася прапускная здольнасць на мяжы з Літвой пасля закрыцця двух пунктаў пропуску

Анансавалася, што афармляць кіроўцаў будуць хутчэй.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

На мяжы з Літвой ад 1 сакавіка функцыянуюць толькі два пункты пропуску: «Шальчанінкай — Беняконі» і «Мядзінінкай — Каменны Лог».

Калі літоўскі бок анансаваў прапанову аб закрыцці двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, міністр замежных спраў Агне Білатайтэ казала, што гэта дазволіць больш эфектыўна выкарыстоўваць КПП «Мядзінінкай» («Каменны Лог»).

Беларускі бок у сваю чаргу заявіў, што перанакіруе супрацоўнікаў і тэхнічныя сродкі мытнага кантролю з закрытых пунктаў пропуску на тыя, што застануцца, каб зменшыць час афармлення.

Але, як паказвае статыстыка Пагранкамітэта Беларусі, у двух пунктах пропуску, што засталіся працаваць, колькасць аформленых за суткі транспартных сродкаў не павялічылася.

Так, напрыклад, за апошнія суткі праз «Каменны Лог» праехала 87 грузавікоў, а праз «Беняконі» — 151. Падобныя лічбы ДПК называў і 1 сакавіка — 75 і 123 грузавікі адпаведна. Па стане на 29 лютага лічбы былі такія — 90 грузавікоў у «Каменным Лозе» і 152 у «Беняконях».

Абстаноўка на межах з ЕС. 29.02.2024/04.03.2024. Грузавы транспарт. Інфаграфіка: ДПК РБ.

Нягледзячы на сціплыя паказчыкі, «Каменны Лог» («Мядзінінкай» з літоўскага боку) мае самую высокую прапускную здольнасць сярод усіх пунктаў пропуску (у тым ліку закрытых) на беларуска-літоўскай мяжы. За суткі праз яго могуць праехаць 500 грузавікоў і 600 легкавікоў. Але, як бачна, рэальныя лічбы куды больш сціплыя. Нават калі параўноўваць яго з меншымі «Беняконямі». 

Як змяніліся чэргі з 1 сакавіка?

Па стане на 14 гадзін 4 сакавіка, выезду з Беларусі ў «Каменным Лозе» чакаюць больш за 810 грузавікоў. У «Беняконях» — больш за 660.

Тыдзень таму (26.02.2024), калі на мяжы з Літвой працавалі чатыры пункты пропуску, сітуацыя з чэргамі грузавікоў выглядала так: «Каменны Лог» — каля 300 вялікагрузаў, «Беняконі» — каля 230.

Яшчэ тыднем раней (19.02.2024), выезду з Беларусі чакалі каля 230 грузавікоў у «Каменым Лозе» і каля 200 у «Беняконях».

Што на іншых кірунках?

Вялікія чэргі з грузавікоў таксама назіраюцца на мяжы з Латвіяй. Выезду з Беларусі чакаюць больш за 400 вялікагрузаў. На мяжы з Польшчай — 120.

Ілюстрацыйны дымак. Фота: «Наша Ніва»

Сярод легкавога транспарту найбольшая чарга ў пункце пропуску «Брэст» — больш за 240 легкавікоў. На літоўскім кірунку — больш за 20 у «Каменным лозе» і больш за 70 у «Беняконях».

На мяжы з Латвіяй чаргі з легкавікоў па стане на 14 гадзін 4 сакавіка няма.

Калі глядзець на агульныя лічбы, то найбольшую колькасць машын афармляюць на польскім кірунку. Праз «Казловічы» за апошнія суткі праехала 827 вялікагрузаў, а праз «Брэст» — 720 легкавых аўто. Праз два пункты пропуску на мяжы з Літвой і адзін на мяжы з Латвіяй за апошнія суткі агулам праехала 352 грузавыя аўто і 753 легкавікі.

Чытайце таксама:

Як цяпер дабрацца з Гродна ў Друскенікі на маршрутцы

«Многія спадзяюцца на хуткае адкрыццё «Брузгоў». Што кажуць гродзенцы пра жыццё ў «аблозе»

Каментары5

  • Усё яшчэ наперадзе
    04.03.2024
    Вельмі нечаканая навіна)))
  • Жора
    04.03.2024
    Дзякуй сябрам з Летувы за ізаляцыю нас у фашыстоўскім канцлагеры! (кажу пра легкавікі і рух людзей). Прыйдзе час - вернецца вам усё ў кратным памеры, карма яна такая.
  • Cамотны вандроўнік
    05.03.2024
    Жора,  І калі гэта адбудзецца? Лукашэнка ж збіраецца правіць вечна!  Я пра тое, што некалі, нехта, пісаў -- будзем разбірацца за смерць Ганчара, Красоўскага, Захаранкі, Завадскага... Мінула, можна сказаць, 30 гадоў... І разабраліся? А там былі яшчэ загадкавыя смерці мэра Маладэчна Карпенкі, журналіста Майсені... Пра іх ўжо ніхто і не згадвае! 

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж5

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць