Студэнта ў Пакістане прысудзілі да смяротнага пакарання праз паведамленні ў WhatsApp
Суд правінцыі Пенджаб заявіў, што хлопец падзяліўся фатаграфіямі і відэа з намерам абразіць рэлігійныя пачуцці мусульман, паведамляе BBC. Па гэтай жа справе да пажыццёвага зняволення быў прысуджаны 17-гадовы юнак. Абодва адмаўляюць сваю віну.
09.03.2024 / 14:38
Блюзнерства ў Пакістане караецца смерцю. Некаторых падазраваных лінчавалі яшчэ да таго, як іх справы былі перададзеныя ў суд.
Скарга была пададзеная ў 2022 годзе падраздзяленнем па барацьбе з кіберзлачыннасцю Федэральнага агенцтва расследаванняў Пакістана (FIA) у Лахоры, сталіцы правінцыі Пенджаб.
У рашэнні суда гаворыцца, што 22-гадовы мужчына быў прысуджаны да смяротнага пакарання за стварэнне фатаграфій і відэа, якія змяшчаюць абразы прарока Мухамеда і яго жонак. Другому абвінавачанаму далі пажыццёвае зняволенне за распаўсюд матэрыялаў.
Адпраўляльнік скаргі сцвярджаў, што атрымаў відэа і фатаграфіі з трох розных нумароў мабільных тэлефонаў. Супрацоўнікі FIA заявілі, што праверылі тэлефон пазоўніка і ўстанавілі, што яму былі адпраўленыя «непрыстойныя матэрыялы».
Чытайце таксама:
Экс-прэм'ера Пакістана і экс-зорку крыкета пасадзілі на 10 гадоў