У Беларусі распрацавалі тэст-сістэму для выяўлення гепатыту Е
Тэст-сістэму, якая дазваляе выявіць вірус гепатыту Е ў людзей і жывёл, распрацавалі ў Беларусі, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.
09.03.2024 / 22:15
Сістэму, якая дазваляе выяўляць гепатыт Е, стварылі спецыялісты Інстытута біяарганічнай хіміі Акадэміі навук. Гэта сумесны праект Акадэміі навук, Міністэрства аховы здароўя, БДМУ і Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Фінансавалася праца навукоўцаў з бюджэту.
Падобную тэст-сістэму ўпершыню стварылі ў Германіі пры ўдзеле беларускіх навукоўцаў. Цяпер, як сцвярджаецца, Беларусь стала другой краінай у свеце, дзе ёсць такая распрацоўка.
Чытайце таксама:
З Беларусі ў Латвію падкінулі гепатыт А
Як беларускі навуковец кіруе лабараторыяй у Гарвардзе і вывучае хваробы пячонкі