«Апенгеймер» — найлепшы фільм, Кіліян Мёрфі — найлепшы акцёр, Эма Стоўн — найлепшая актрыса
У ЗША ноччу прайшла 96-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар». Фільм Крыстафера Нолана атрымаў сем прызоў.
11.03.2024 / 06:13
Трыумфатары «Оскара»: Роберт Даўні-малодшы, Давайн Джой Рандальф, Эма Стоўн, Кіліян Мёрфі. Фота: Arturo Holmes/Getty Images
Фільм Крыстафера Нолана атрымаў сем прызоў. Ён перамог у намінацыях: найлепшы фільм, найлепшая рэжысура (Крыстафер Нолан), найлепшая мужчынская роля (Кіліян Мёрфі), найлепшая роля другога плана (Роберт Даўні — малодшы), найлепшая музыка (Людвіг Ёрансэн), найлепшы аператар (Хойтэ ван Хойтэма), найлепшы мантаж.
Найлепшай актрысай прызнана Эма Стоўн (фільм «Небаракі», або ў пракаце «Бедныя-няшчасныя»), а найлепшай актрысай другога плана — Давайн Джой Рэндалф за фільм «Пакінутыя».
Найлепшы міжнародны фільм — «Зона інтарэсаў» Джонатана Глейзера. У фільме зняўся ў эпізадычнай ролі беларус.
Найлепшы арыгінальны сцэнар «Анатомія падзення» Жусцін Трыё, найлепшы адаптаваны сцэнар — «Амерыканскае чытво».
Найлепшы гульнявы кароткаметражны фільм — «Цудоўная гісторыя Генры Шугара» Уэса Андэрсана.
Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм — «Апошняя рамонтная майстэрня».
Найлепшы дакументальны фільм — «20 дзён у Марыупалі».
Найлепшы гук — «Зона інтарэсаў», найлепшая песня — Білі Айліш і Фінеас О'Конэл за песню да фільма «Барбі».
«Забойцы кветкавага Месяца» Марціна Скарсэзэ не атрымалі ніводнага «Оскара».
Чытайце таксама:
«Апенгеймер»: кінапалатно, сатканае з мноства дэталяў, пра зло, якое расце пакрысе
«Небаракі» (Poor Things): паглядзелі самы дзіўны фільм года і расказваем, чаго чакаць
У фільме «Зона інтарэсаў» зло хаваецца проста за садовай сцяной