Кіно

У фільме «Зона інтарэсаў» зло хаваецца проста за садовай сцяной

У фільме «Зона інтарэсаў», які атрымаў чатыры ўзнагароды ў Канах і дзе, між іншым, зняўся беларускі акцёр, нямецкая пара і іх сям'я жывуць букалічным жыццём — хоць проста за садовай сцяной месціцца канцлагер Аўшвіц. Бацька — адзін з галоўных начальнікаў Халакосту, і на працягу ўсяго фільма ён і яго жонка спрабуюць захаваць у ідыліі сваё ізаляванае жыццё. Але жахі, якія адбываюцца звонку, не будуць спыняцца.

The Zone of Interest
Сандра Хюлер у фільме «Зона інтарэсаў». Фота: A24

Фільм «Зона інтарэсаў» брытанскага рэжысёра Джонатана Глейзера пачынаецца прыгожым днём недзе ў польскай вёсцы. Муж і жонка бавяць час на пікніку на беразе ракі са сваімі пяццю дзецьмі; яны абедаюць, а потым грэюцца на сонейку. Усё гэта выглядае мірна і прывабна. Але калі сям'я вяртаецца дадому, тое-сёе пачынае здавацца дзіўным.

Яны жывуць на прыгожай віле з велізарным садам, аранжарэяй і невялікім басейнам. Але неўзабаве ў кадр ўрываюцца дзіўныя дэталі, такія як доўгая бетонная сцяна, абплеценая калючым дротам, і злавесныя на выгляд будынкі за ёй. І амаль кожную сцэну падкрэслівае нізкі, бесперапынны металічны гул, які часам змешваецца з гукамі чалавечых крыкаў, брэху сабак і стрэлаў.

Гэта 1943 год, і сям'я, што ў цэнтры ўвагі, жыве па суседстве з лагерам Аўшвіц. Муж, якога грае сцюдзёна-спакойны Крысціян Фрыдэль, — камендант лагера Рудальф Хёс, якога сёння памятаюць як чалавека, хто зрабіў Аўшвіц самай эфектыўнай машынай для забойства падчас Халакосту.

Але рэжысёр Джонатан Глейзер ніколі не прыводзіць гледача непасрэдна ў канцлагер і не паказвае якіх-небудзь зверстваў, што мы прывыклі бачыць у фільмах на гэтую тэму.

Замест гэтага ён будуе сваю гісторыю на паўсядзённых рытмах жыцця сям'і Хёс — назірае за імі на працягу некалькіх месяцаў, пакуль яны займаюцца сваімі справамі, а па суседстве з грукатам працуе велізарная машына смерці.

Раніцамі Рудальф едзе на кані са свайго двара да брамы Аўшвіца — самая кароткая і жудасная паездка на працу ў свеце. Яго жонка Хедвіг, якую грае Сандра Хюлер (з «Анатоміі падзення»), магчыма, папівае каву са сваімі сябрамі. У нейкі момант яна праслізгвае ў сваю спальню, каб прымерыць футра; патрабуецца імгненне, каб зразумець, што паліто адабралі ў яўрэйкі, якую накіравалі ў газавыя камеры.

Мы бачым, як іх дзеці ідуць у школу ці гуляюць у садзе, а некаторыя з іх самых жорсткіх хуліганстваў дазваляюць выказаць здагадку: яны ведаюць, што адбываецца вакол іх. Ноччу агністы дым з комінаў крэматорыя асвятляе вокны спальні туманным аранжавым святлом — гэты фільм прымушае задумацца ў літаральным сэнсе, як гэтым людзям удавалася спаць па начах.

Глейзер і яго польскі аператар Лукаш Жаль здымалі фільм недалёка ад лагера, у дакладнай копіі сапраўднага дома Хёс. Яны выкарыстоўвалі малюсенькія камеры, якія былі так добра схаваныя, што акцёры не маглі іх бачыць; у выніку многае з таго, што мы бачым, мае пужальную якасць запісаў назірання, на якіх персанажаў можна бачыць з амаль клінічнага ракурсу.

Сваёй ледзяной дакладнасцю фільм Глейзера нагадвае аўстрыйскага рэжысёра Міхаэля Ханэке, чые стужкі часта расказваюць пра гвалт, які кіпіць у дагледжаных, утульных памяшканнях, заўважае аглядальнік Джасцін Чанг і дадае: «Аднак больш за ўсё «Зона інтарэсаў» нагадвае знакамітую фразу Ханны Арэнт пра «банальнасць зла», якую яна прыдумала, калі пісала пра Адольфа Эйхмана, аднаго з паплечнікаў Хёса ў Трэцім Рэйху». У адным сюжэтным павароце, узятым з рэальнага жыцця, Рудальфа ў рэшце рэшт пераводзяць на новую пасаду ў Германіі; Хедвіг у лютасці і настойвае на тым, каб застацца ў Аўшвіцы з дзецьмі, яна кажа:

«Гэта тое жыццё, пра якое мы заўсёды марылі» — фраза, якая прабірае да касцей. У гэтыя моманты фільм разыгрываецца як вельмі, вельмі змрочная камедыя пра шлюб і мары: паглядзіце, на што гатовая пайсці гэтая пара ў сваім імкненні да добрага жыцця.

«Зона інтарэсаў» — гэта вольная адаптацыя рамана брытанскага пісьменніка Марціна Эміса 2014 года, у якім шмат сюжэтных ліній і персанажаў — але Глейзер амаль усе гэтыя лініі прыбраў — і такім незвычайным чынам дамогся незвычайна магутнага эфекту. Ён, відавочна, шмат думаў пра вобраз Халакосту і не зацікаўлены ў інсцэніроўцы ці аднаўленні таго, што глядач бачыў раней ужо незлічоную колькасць разоў. Таму рэжысёр пакідае нам толькі пустэчу і адчуванне жудаснага нябыту, якое пакінула пасля сябе банальнасць зла.

Каментары

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →