Як пасля выбараў у 2001-м захапілі Палац прафсаюзаў
Намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук у новым выпуску «Ток» згадаў, як у 2001 годзе моладзевыя арганізацыі «Край» і «Зубр» захапілі Палац прафсаюзаў. І што ім за гэта было.
11.03.2024 / 21:19
Як згадвае Кабанчук, у ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 года на плошчы перад Палацам прафсаюзаў сабралася некалькі тысяч чалавек:
«Мы, краёўцы і «Зубр», вырашылі захапіць Палац прафсаюзаў для размяшчэння штаба адзінага кандыдата Уладзіміра Ганчарыка. На той час ён быў кіраўніком прафсаюзаў. Фактычна палац быў яго. Але будынак быў зачынены. Там стаялі людзі з дубінкамі, пагражалі нам праз шкляныя дзверы.
Мы падышлі да некага з атачэння Ганчарыка і запыталі, ці хочуць яны зайсці ў палац. Некаторы час былі перамовы. Яны сказалі, што так. Мы падышлі да дзвярэй. Я выбіў шкло. За мной спачатку ўляцелі краёўцы. Ахова хутка рэціравалася ў нейкі падвал. Там казіно было ці нешта іншае. Кіраўнік аховы там быў два з нечым метры. Мы на яго некаторае фізічнае ўздзеянне аказалі. Як аказалася, гэта быў былы муж Лікі Ялінскай, якая цяпер Анжаліка Агурбаш».
Па словах Кабанчука, яны заявілі, што будуць будаваць барыкады і трымаць будынак. На ранак быў анансаваны шматтысячны мітынг на Кастрычніцкай плошчы.
«Мы думалі, што ўсе выйдуць на плошчу і рэжыму капец…. Ранкам нас тройчы прасілі пакінуць палац. І хто б вы думалі? Каманда Ганчарыка».
У выніку, як згадвае мужчына, усе пакінулі будынак. Ніхто не быў затрыманы.
Глядзіце цалкам:
Чытайце таксама: