У будынак мэрыі Белгарада ўрэзаўся дрон
Па словах губернатара Белгародскай вобласці Вячаслава Гладкова, пры атацы пацярпелі два чалавекі.
12.03.2024 / 14:39
У выніку выбуху ў будынку выбітыя вокны і пасечаны фасад.
У ноч на 12 сакавіка як мінімум восем расійскіх рэгіёнаў былі атакаваны ўкраінскімі беспілотнікамі. Пра атакі паведамілі ўлады Белгарадскай, Варонежскай, Курскай, Маскоўскай, Арлоўскай, Тульскай, а таксама Ленінградскай і Бранскай абласцей.
Акрамя таго, украінскія ДРГ атакавалі Белгарадскую і Курскую вобласці.
Чытайце таксама:
Беспілотнік вывеў са строю Ніжагародскі НПЗ
15 чалавек загінулі пры крушэнні Іл-76 у Іванаўскай вобласці
Губернатары Курскай і Белгарадскай абласцей пацвердзілі атаку ДРГ