Зноў будуць судзіць «рэйкавага партызана» са Светлагорска

«Рэйкавага партызана» са Светлагорска Дзяніса Дзікуна зноў будуць судзіць, паведамляюць гомельскія праваабаронцы. Гэтым разам Дзяніса, ужо асуджанага на 23 гады пазбаўлення волі, абвінавачваюць у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

13.03.2024 / 12:29

25 сакавіка ў Горках адбудзецца суд над палітвязнем Дзянісам Дзікуном, «рэйкавым партызанам» са Светлагорска.

На гэты раз адміністрацыя калоніі, у якой Дзяніс адбывае пакаранне, абвінавачвае яго па частцы 2 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу будзе разглядаць суддзя Фамічова Наталля. 

Дзяніс Дзікун быў асуджаны 27 снежня 2022 года на 23 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па справе «рейкавых партызан». 

6 красавіка 2023 года яго этапавалі з СІЗА № 3 г. Гомеля ў папраўчую калонію № 9 г. Горкі, што ў Магілёўскай вобласці. У калоніі Дзяніса адразу змясцілі ў штрафны ізалятар.

Пасля заканчэння тэрміну яго перавялі ў атрад, але потым зноў адпраўлялі ў ШІЗА некалькі разоў. 

Чытайце таксама:

Хто яны — трое рэйкавых партызан, якім пагражае расстрэлам СК

Таямнічы выбух у Азярышчы. «Байпол» прапанаваў сваю версію здарэння на станцыі пагрузкі вайсковай тэхнікі

Блакаванне SIM-карты, рахункаў, немагчымасць прадаць ці купіць жытло. Як КДБ зрабіў невыносным жыццё фігурантаў «спіса тэрарыстаў»

Nashaniva.com