МУС назвала самы пратэсны ўніверсітэт

Па версіі МУС, найбольш актыўна ў пратэстах 2020 года і пазней удзельнічалі студэнты і выкладчыкі БНТУ.

14.03.2024 / 14:29

Як заявілі ў МУС Беларусі, найбольш актыўна ў пратэстах 2020-га і ў наступныя гады ўдзельнічалі студэнты і выкладчыкі БНТУ — іх больш за 130.

У БДУІР выяўлена 89 пратэстоўцаў, у МДЛУ — 65, у БДУ — 56. У спісах сілавікоў і больш за 200 студэнтаў іншых ВНУ краіны.

МУС называе ўдзелы ў мірных пратэстах «дэструктыўнай дзейнасцю» і «экстрэмізмам».

Чытайце таксама:

Беларускіх студэнтаў адправяць на будаўніцтва БАМ

У МДЛУ прымушаюць глядзець фільм пра «патрыятычных лекараў, якія не хочуць на Захад». У ход ідуць пагрозы

З'явіўся беларуска-расійскі падручнік для ВНУ па «гісторыі Саюзнай дзяржавы»

Nashaniva.com