Маму Колі вылучылі ў сенатары

Мінскі гарадскі савет дэпутатаў і Мінскі гарвыканкам вылучылі кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Спіс апублікавала выданне «Беларусь сёння».

14.03.2024 / 15:41

Сярод кандыдатаў — Ірына Абельская, галоўны доктар Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра і маці Мікалая Лукашэнкі, заўважыў Reform.by.

Таксама сярод кандыдатаў:

Дзмітрый Баскаў — кіраўнік прадстаўніцтва ТАА «Акумулятарны альянс»,

Дзмітрый Жук — дырэктар Выдавецкага дома «Беларусь сёння»,

Марына Ільіна — дырэктарка гімназіі №13 Мінска,

Віктар Кандратовіч — галоўны доктар Мінскага гарадскога анкалагічнага цэнтра,

Наталля Качанава — старшыня Савета Рэспублікі,

Алег Румо — дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі,

Сяргей Сівец — старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

З васьмі кандыдатаў пяцёра — Баскаў, Ільіна, Румо, Сівец і Качанава — з'яўляюцца членамі Савета Рэспублікі 7-га склікання.

@nashanivanews Маму Колі пачынае палітычную кар'еру — яе вылучылі ў сенатары #новостибеларуси #беларусь #беларусьсейчас #лукашенко #колялукашенко #николайлукашенко #беларусьновости #минск #нашаніва ♬ Funny - D'PROJECT

Чытайце таксама:

Якія рэчы мы знайшлі ў гардэробе Ірыны Абельскай

Ірына Абельская з'явілася на адкрыцці шыльды сваёй маці

За што пасадзілі дзеда Колі Лукашэнкі: падрабязнасці захапляльнай гісторыі

Дзед Колі Лукашэнкі быў палітвязнем — атрымаў 25 гадоў ГУЛАГа за дапамогу «бандэраўцам»

Nashaniva.com