Моды2323

Якія рэчы мы знайшлі ў гардэробе Ірыны Абельскай

Ірына Абельская — па-ранейшаму адна з самых уплывовых беларускіх жанчын. Некалі яна была асабістай доктаркай Аляксандра Лукашэнкі, цяпер кіруе Рэспубліканскім клінічным медцэнтрам (лечкамісіяй). Але перадусім пазнавальная як маці Колі Лукашэнкі. «Наша Ніва» звярнула ўвагу на тое, у чым Ірына Абельская з'яўляецца на публіцы.

Chanel, Louis Vuitton, Zara

У гардэробе мамы Колі мы знайшлі адразу некалькі рэчаў ад вядомага французскага дома Chanel. Так, на адным з мерапрыемстваў жанчына ўпрыгожыла сваю сукенку срэбранай брошкай. На рэсэйле такую можна набыць за 465 еўра, але першапачатковы кошт такой рэчы у раз даражэйшы. 

Фота: сайт-рэсэйл

Мяркуючы па фірмовым ланцужку і спецыяльнай скураной падшэўцы, якая абараняе плячо, для сустрэчы з першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліей Мнангагва Абельская прыхапіла сумку Chanel 19, коштам больш за 7 тысяч даляраў.

Абельская
Фота: сайт-рэсэйл

Аўтфіт дапаўняла сукенка з ціснутага шоўку ад японскага моднага дома Issey Miyake. Убор глыбокага адцення dark navy сёння можна купіць за 1382 даляры. Дарэчы, гэтая мадэль — амаль што навінка. Яна была прадстаўлена на зімовым тыдні моды ў 2023 годзе.

Абельская
Фота: сайт-рэсэйл

Яшчэ адну брэндавую сукенку ад брэнда Escada Ірына надзявала на прыём. Чорны убор з валанамі без уліку зніжкі каштуе 579 еўра.

Абельская
Фота: сайт-рэсэйл

Зрэшты, у гардэробе Ірыны сустракаюцца і рэчы з мас-маркету. Напрыклад, гэтая сукенка ад «Зары».

Абельская
Фота: belta.by

Адмысловай любоўю Абельскай карыстаюцца сумкі. Акрамя Chanel, пра якую мы казалі вышэй, у калекцыі жанчыны ёсць зялёны аксесуар ад Louis Vuitton. У брэндавым буціку такую ​​мадэль ужо знайсці складана — яна даволі старая, але на сайтах-рэсэйлах такая каштуе больш за 2 тысячы даляраў.

Абельская
Фота: сайт-рэсэйл

На яе фоне сумка ад італьянскага брэнда Salvatore Ferragamo коштам 450 даляраў без уліку зніжкі проста губляецца.

Абельская
Фота: сайт-рэсэйл

Нядаўна мы зазіралі ў гардэробы і іншых жанчын, набліжаных да Лукашэнкі. Паглядзець, што носяць яго нявесткі, можна ў гэтым артыкуле.

***

Як Абельская дасягнула свайго палажэння?

Ірына Абельская (дзявочае прозвішча Пастаялка) нарадзілася ў 1965 годзе ў Брэсце. Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У аўдыторыях альма-матэр Ірына сустрэла свайго будучага мужа — Яўгена Абельскага. Неўзабаве ў пары нарадзіўся сын Дзмітрый. Зрэшты, шлюб працягнуўся нядоўга.

Абельская

Абельская і Аляксандр Лукашэнка пазнаёміліся, калі жанчыне было 29 гадоў — у 1994 годзе. Тады Адміністрацыя Лукашэнкі аб'явіла негалосны «кастынг» на ролю асабістага ўрача першай асобы дзяржавы. Крытэрыі пошуку былі дзіўнымі: медыка шукалі не па прафесійных навыках, а па палавой прыкмеце. Чакалася, што гэтую пасаду павінна заняць незамужняя жанчына ва ўзросце каля 30 гадоў, прыемнай знешнасці, якая мае дзіця — чамусьці менавіта хлопчыка.

Абельская
Фота: Facebook

У сталічных медустановах запыталі асабістыя справы жанчын-урачоў, якія падыходзяць пад гэтыя крытэры. У 9-й гарадской бальніцы, дзе на той момант працавала Ірына, падобных кандыдатак аказалася тры. Пашанцавала Абельскай.

З цягам часу яна зблізілася з кіраўніком краіны, і кар'ера пайшла ўгару. У 2001 годзе, паводле пратэкцыі новага «зяця», маці Ірыны, Людміла Пастаялка, заняла пасаду першага намесніка міністра здароўя (а пасля і міністра), а сама Ірына стала галоўным доктарам рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі. У 2004 годзе становішча жанчыны ўмацавала нараджэнне сына Колі. 

Зрэшты, у біяграфіі Абельскай былі і чорныя палосы. На некалькі гадоў Ірыну саслалі працаваць звычайным доктарам УГД, але ў 2009-м вярнулі ў кіраўніцтва лечкамісіі.

абельская
Фота: tut.by

Нядаўна Абельскую зноў сталі адпраўляць у далёкія камандзіроўкі. Так, у складзе беларускай дэлегацыі жанчына ўжо двойчы наведала Зімбабвэ.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • дочка Максима Дизайнера
    27.01.2024
    нешта на апошних фота яна выглядзиць неяк не очынь
    куды ёй заданациць?
  • слова пісюна
    27.01.2024
    Ну а што, на ўсходзе ё Кабаеў Вова, а тут Абельскі Саша.
  • Той самы
    27.01.2024
    Ілан Маск падарыў.

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →