«Очень образованная». Вось якая метадычка ботаў для апраўдання прызначэння Абельскай сенатаркай

Інфармацыя аб прызначэнні Ірыны Абельскай у Савет Рэспублікі выклікала жывое абмеркаванне ў тыктоку. Частка каментароў вызначаецца падабенствам выказванняў.

18.03.2024 / 08:00

Ірына Абельская. Фота: БелТА

Відэа ў тыктоку аб прызначэнні мамы Колі ў сенатары сабрала некалькі дзясяткаў каментароў. Пры гэтым большасць з іх напісаны ў адным ключы.

Каментатары на ўсе лады хваляць Ірыну Абельскую. Яна і «вельмі разумная і прыемная», і «вельмі адукаваная», і «паводзіць сябе годна».

Да ўсяго яшчэ і «прыгожая жанчына», якая правільна выхавала сына.

Каментатары называюць яе «годным кандыдатам», якога «правільна выбралі».

Чытайце яшчэ:

«А хто ён такі?» — рэакцыя ботаў на навіны пра смерць Навальнага 

Маму Колі вылучылі ў сенатары

Гомельскі ваенкам Крываносаў таксама можа стаць «сенатарам»

Nashaniva.com