«Вынік ашаламляльны». Лукашэнка павіншаваў Пуціна з перамогай на выбарах 

Аляксандр Лукашэнка пагаварыў з Уладзімірам Пуціным па тэлефоне і павіншаваў з перамогай на выбарах «ад сябе асабіста і ад імя ўсяго беларускага народа». Пра гэта паведаміў «Пул першага». 

18.03.2024 / 11:45

Як напісаў канал, Лукашэнка адразу пасля «мерапрыемства» адзначыў, што «вынік — ашаламляльны».

Па афіцыйных даных, пасля апрацоўкі 99,75% пратаколаў Пуцін атрымаў 87,29% галасоў. Таксама Цэнтрвыбаркам РФ аб'явіў аб «рэкорднай яўцы» на выбарах прэзідэнта РФ — 77,44%. Раней самую высокую яўку на выбарах прэзідэнта ў Расіі фіксавалі ў 1991 годзе, калі выбіралі прэзідэнта РСФСР — 74,66%. 

Чытайце таксама:

Як у Расіі і за межамі праходзіць акцыя «Апоўдні супраць Пуціна»

ЦВК: Пуцін перамагае на выбарах з рэкорднымі 87,33%. А ў Чачні ў яго наогул 99%

У Мінску да расійскага пасольства стаялі вялікія чэргі ВІДЭА

Nashaniva.com