Кіраўнік МЗС Латвіі заклікаў сінхранізаваць санкцыі супраць Расіі і Беларусі
Санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі павінны быць сінхранізаваныя з расійскімі. Пра гэта перад пачаткам пасяджэння Рады ЕС па замежных справах заявіў міністр замежных спраў Латвіі Крыш'яніс Карыньш.
18.03.2024 / 14:17
Фота: Virginia Mayo / AP
«Беларусь, як мы ведаем, эфектыўна і цалкам кантралюецца Расіяй. І санкцыі, якія прымяняюцца да Расіі, павінны цалкам прымяняцца да Беларусі», — сказаў ён.
Карыньш таксама дадаў, што Латвія прапануе ўвесці санкцыі на пастаўкі ў Расію марганцавай руды. Яна можа выкарыстоўвацца для патрэб ваенна-прамысловага комплексу.
Чытайце таксама:
Беларусь увяла забарону на ўвоз шэрагу тавараў з тэрыторыі Літвы
Прэм'ер Латвіі: Паміж ЕС і Беларуссю з Расіяй павінна апусціцца жалезная заслона