Суд Барселоны вызваліў футбаліста Дані Алвеса пад заклад €1 мільён

Бразільца два месяцы таму асудзілі на чатыры з паловай гады турмы за згвалтаванне.

20.03.2024 / 14:05

Фота: Jam media / Getty Images

Суд Барселоны вызваліў былога футбаліста зборнай Бразіліі Дані Алвеса пад заклад у € 1 млн, піша Championat.com.

Раней Інэс Гвардыёла, адвакат Дані Алвеса, падала апеляцыю на прысуд суда Барселоны і запатрабавала вызваліць асуджанага да вынясення канчатковага прысуду.

У студзені мінулага года 40-гадоваму Дані Алвесу выставілі абвінавачванні ў згвалтаванні дзяўчыны ў начным клубе «Сатон» у Барселоне. 20 студзеня экс-футбаліст быў узяты пад варту. Пазней бразільца прысудзілі да 4,5 года турмы, а таксама абавязалі яго выплаціць € 150 тыс. пацярпелай у якасці маральнай кампенсацыі.

Пры гэтым пракуратура Іспаніі планавала падаць апеляцыю на рашэнне суда, лічачы, што Алвес павінен знаходзіцца ў зняволенні больш працяглы тэрмін.

Чытайце таксама:

Экс-зорцы «Барселоны» далі чатыры з паловай гады рэальнай турмы за згвалтаванне

Яшчэ адзін гулец з чэмпіянату Беларусі можа перайсці ў топ-чэмпіянат

У матчы чэмпіянату Турцыі фанаты зладзілі грандыёзную бойку з футбалістамі суперніка проста на полі

Nashaniva.com