Беларускі мільянер Жукаў прадаў «Алютэх» немцам
Расследавальніцкі праект «Бюро» апублікаваў артыкул пра бізнэсмена Аляксея Жукава. Што цікавага можна даведацца з матэрыяла?
21.03.2024 / 14:00
Аляксей Жукаў справа. Фота alutech-group.com
Яшчэ з 2000-х беларускі бізнэсмен Аляксей Жукаў валодаў сеткай кіпрскіх кампаній, праз якую кантраляваў холдынг «Алютэх» — найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе холдынг па выпуску ралетаў, варот і алюмініевых профіляў. Жукаў мае і кіпрскае грамадзянства.
Калі Расія напала на Украіну, то ў яго кіпрскай кампаніі FJA Future Limited фармальна змяніўся ўласнік — замест грамадзяніна Беларусі Аляксея Жукава ім стаў грамадзянін Кіпра Аляксей Жукаў. Са справаздач кампаніі вынікае, што ў 2017-2022 ён атрымаў больш за 30 мільёнаў еўра дывідэндаў.
У жніўні 2023 года беларускі бізнэсмен прадаў свае 25% акцый нямецкай кампаніі Hörmann. Астатнія 75% ён прадаў тым самым немцам яшчэ ў 2018 годзе за 109 мільёнаў еўра.
У Жукава ёсць віла на курорце Порта-Чэрва на Сардыніі. 400-метровы асабняк з 12 пакоямі і басейнам каштуе 11,5 мільёна еўра.
Порта-Чэрва. Крыніца: ft.com
Чытайце таксама:
«Алексін — гэта Віктар, Тапузідзіс — гэта Дзмітрый». Захапляльная гісторыя бізнэсу Паўла Тапузідзіса
У Францыі прадаюць з аўкцыёну яхту з залатым корпусам, якая нібыта належала беларускаму мільярдэру