Грамадства99

У Францыі прадаюць з аўкцыёну яхту з залатым корпусам, якая нібыта належала беларускаму мільярдэру

Праз год пасля таго, як яхту ўпершыню выставілі на продаж, яе збіраецца прадаць з аўкцыёну французскае агенцтва канфіскацыі актываў за палову першапачатковай цаны.

Яхта «Стэфанія». Фота: Aprask

Французскае агенцтва судовага продажу Agrasc замовіла аўкцыён суперсудна Stefania, якое атрымала ўзнагароду BOAT Design & Innovation 2022. Яхта амаль новая, з наплывам на асноўных рухавіках усяго 200 гадзін і амаль без драпін на корпусе, піша «Радыё Свабода» са спасылкай на The Maritime Executive.

Яхту Stefania пабудавала Dynamiq, фірма з Манака на карабельні ў Турцыі. Гэта самае вялікае судна караблебудаўніка, яго даўжыня складае 135 футаў (41 метр), і мае характэрны афарбаваны золатам корпус. У інтэр’еры судна ёсць рэдкі карабельны камін.

Яхту Stefania сканфіскавалі падчас расследавання аб адмыванні грошай неназваным беларускім мільярдэрам. Падрабязнасці справы, як і імя беларуса, не раскрываюцца.

Як паведамляецца, судна знайшлі ў Бальё-сюр-Мэр, раскошнай гавані для яхтаў паміж Ніцай і Манака.

25 студзеня яхту прададуць на аўкцыёне ў жывым эфіры, які адбудзецца на верталётнай пляцоўцы Міжнароднага яхт-клубу Антыб. Продаж пазначаны ў каталогу аўкцыяністаў пад назвай «Каб злачыннасць не акуплялася». Чакаецца, што лот атрымае каля 8-10 мільёнаў даляраў. Кошт брокерскай кампаніі за судна толькі ў мінулым годзе быў у дыяпазоне 20 мільёнаў даляраў.

Продажам ад імя Agrasc займаецца аўкцыённы дом De Baecque. Французскае агенцтва па канфіскацыі маёмасці такое ж новае, як і яхта: яно было створана ў 2021 годзе з мэтай цэнтралізацыі і арганізацыі ўсіх канфіскацый актываў праваахоўнымі органамі.

Каментары9

  • Жора
    22.01.2024
    Во. А вы тут 500 тыс на палітвязняў усёй талакой раз на тры гады ледзь нашкрэблі.
  • меч правасуддзя
    22.01.2024
    Віця яхту згубіў? Дык вось чаму Еўраторг з Кіпра перабег пад юрысдыкцыю саудзітаў, еўрапейцы ўзялі след. Бяжыце бяжыце, сёння свет такі, што вы свае мільярды не схаваеце, ўсё вернецца да беларускага народа. Хоць кожны тыдзень лятайце ў Арабію на свім бізнеджеце, але псаваць стасункі з Еўропай і ЗША праз нейкага царька не будуць нават арабы. 
  • Мазепін
    22.01.2024
    Крахаборы.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?7

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць