Расія другую ноч запар наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне
Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што расійскія войскі запусцілі ў бок Украіны крылатыя ракеты. Некаторыя раёны краіны пад пагрозай блэкаўту і праблем з водазабеспячэннем.
22.03.2024 / 08:17
Фота: УНІАН
«Зафіксаваныя пускі крылатых ракет з самалётаў Ту-95МС. Пускі крылатых ракет зафіксаваныя з раёна Каспійскага мора. Разліковы час уваходжання ў паветраную прастору Украіны — каля 05:00», — гаворыцца ў паведамленні УСУ.
У выніку расійскіх абстрэлаў Харкава гэтай ноччу назіраюцца праблемы з электразабеспячэннем, у горадзе чутныя выбухі, паведаміў мэр Ігар Церахаў.
«Цяпер каля 15 выбухаў у Харкаве. У горадзе праблемы са святлом — вораг цэліцца па энергетычнай інфраструктуры. Ёсць пажары на месцах некаторых прылётаў», — напісаў ён у тэлеграме.
Церахаў заклікаў жыхароў горада быць асцярожнымі з-за небяспекі новых абстрэлаў.
«З-за абясточвання помпавых падстанцый у горадзе ўжо назіраюцца праблемы з водазабеспячэннем. Таксама раніцай на маршруты не выйдзе электратранспарт — перавозкі будуць ажыццяўляць аўтобусы па схеме блэкаўта», — дадаў мэр.
Крывы Рог таксама атакавалі ракеты і дроны, пацярпела крытычная інфраструктура
«Камбінаваная атака варожымі ракетамі і «шахедамі». Ёсць трапленні ў аб'екты крытычнай інфраструктуры. Дзе ёсць магчымасць, лепш набраць вады і падзарадзіць гаджэты і паўэрбанкі. Нагадваю, што ў горадзе працуе 213 пунктаў нязломнасці, у якіх усё ёсць», — напісаў Аляксандр Вілкул.
Паводле яго слоў, у горадзе ўведзены графікі аварыйных адключэнняў. Бальніцы і іншыя аб'екты інфраструктуры па магчымасці пераходзяць на генератары.
Па Запарожжы нанеслі восем ракетных удараў
«Восем ракетных удараў вораг нанёс па Запарожжы. Нанесены ўдары па аб'ектах інфраструктуры, пацярпелі цывільныя дамы. Інфармацыю аб пацярпелых удакладняем», — напісаў у тэлеграме кіраўнік абласной адміністрацыі Іван Фёдараў.
Таксама пад пагрозай адключэння Запарожская АЭС. А ў ваколіцах Запарожжа ракета трапіла ў плаціну на Дняпры.
У Хмяльніцкім ёсць загінулыя і параненыя мірныя жыхары, паведаміў мэр Сімчышын. Пашкоджаныя жылыя дамы і аб'екты інфраструктуры.
Чытайце таксама:
Раніца ў расійскім Белгарадзе пачалася з абстрэлаў
Расія ўчора ўначы атакавала Кіеў ракетамі «Кінжал». Ёсць пацярпелыя
На Запарожскай АЭС адключылася адна з дзвюх электраліній, што сілкуюць станцыю