«Мінімум пяць чалавек, барадатыя». Што вядома пра тэрарыстаў, якія ўчынілі страляніну ў маскоўскім «Крокусе»
У расійскіх СМІ і тэлеграм-каналах з'яўляюцца сведчанні відавочцаў, што з сябе ўяўлялі тэрарысты, якія ўчынілі страляніну ў гандлёвым цэнтры «Крокус Сіці Хол» у Маскве.
22.03.2024 / 21:39
«Паводле папярэдніх звестак, група невядомых ад двух да пяці чалавек у тактычным абмундзіраванні, узброеная аўтаматычнай зброяй адкрыла стральбу па ахоўніках на ўваходзе ў канцэртную залу. Затым яны пачалі страляць па гледачах у фае», — сказалі агенцтву «Інтэрфакс» у аператыўных службах.
«Мінімум пяць чалавек, барадатыя. Дзейнічаюць як падрыхтаваныя і навучаныя баевікі. У момант праходу да будынка забілі ахоўнікаў і людзей, якія стаялі каля дзвярэй. Затым заблакавалі галоўны ўваход.
Тэрарысты ўзброеныя аўтаматамі АКМ. Некаторыя нясуць на сабе разгрузкі з рознымі боепрыпасамі. Як мінімум двое з нападнікаў маюць пры сабе заплечнікі, магчыма, з запальнай сумессю», — апісаў нападнікаў адзін з відавочцаў.
Фатограф Дэйв Прымаў таксама апынуўся ў «Крокусе» падчас нападу. Ён расказаў пра тое, што бачыў, у інстаграме:
«Мы чакалі канцэрт гурта «Пікнік», у залу ўварваліся людзі ў карычневай вопратцы і пачалі з аўтаматаў страляць па людзях. Мы пачалі бегчы, цісканіна жудасная проста, паніка ва ўсіх, усе кладуцца на зямлю».
Чатыром з нападнікаў нібыта ўдалося ўцячы з месца тэракта, паведамляюць крыніцы Baza.
Чытайце таксама:
Тэракт на канцэрце ў Маскве — загінулі мінімум 40 чалавек
Амерыканская і брытанская амбасады ў Маскве папярэдзілі грамадзян пра магчымыя тэракты