Байцы-каліноўцы аб'явілі, што сабралі грошы на дроны

Байцы падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова аб'явілі, што збор на набыццё для іх патрэбаў FPV-дронаў паспяхова завершаны.

24.03.2024 / 00:13

Паводле паведамлення прэс-службы Палка Каліноўскага, дроны ўжо набытыя і хутка будуць выкарыстоўвацца ў баявых задачах.

Байцы вельмі ўдзячныя ўсім, хто ахвяраваў грошы на гэтую важную тэхніку.

Таксама яны падзякавалі Святлане Ціханоўскай і Паўлу Латушку за інфармацыйную падтрымку збора.

Чытайце таксама:

Ціханоўская заклікала падтрымаць збор на дроны для беларускіх добраахвотнікаў

Пазняк: Беларускім патрыётам трэба ісці ў полк Каліноўскага. Каб мне было не 80, я б таксама пайшоў

Пад Вільняй загінуў былы беларускі добраахвотнік «Туз». Яго збіў цягнік

БЧБ-сцяг Палка Каліноўскага разгарнулі ва ўкраінскай Радзе

Nashaniva.com