Героем «Крокуса» стаў 15-гадовы гардэробшчык Іслам. Ён выратаваў 100 чалавек

15-гадовы гардэробшчык з «Крокуса» Іслам сёння прымае ўзнагароды і словы падзякі. Васьмікласнік не разгубіўся і выратаваў больш за 100 чалавек. Ён паказваў людзям, якія разгубіліся, правільны кірунак, як выйсці з цэнтра. Спявак Маргеншэрн перавёў яму 1 млн расійскіх рублёў (каля 10 тысяч еўра).

24.03.2024 / 14:47

«Я ўсё зрабіў максімальна як трэба. Падумаў, калі буду стаяць у шокавым стане, я сваё жыццё страчу і жыццё сотняў людзей», — гаворыць падлетак.

 

Ён адчыніў дзверы, выпусціў людзей і правёў скрозь дым. Ніхто з іх не пацярпеў. 

Сёння Маргенштэрн, які асудзіў уварванне Расіі ва Украіну, адправіў яму мільён рублёў, а гульцы «Спартака», за якіх з дзяцінства заўзее школьнік, запрасілі яго на хатні стадыён. 

Таксама Іслама ўзнагародзяць медалём мусульман Расіі «За заслугі». Медаль яму ўручаць у саборнай мячэці ў Маскве.

Чытайце таксама:

Адзін з затрыманых за тэракт быў у «Крокусе» яшчэ 7 сакавіка

Чаму тэрарыстам далі ўцячы да бранскіх лясоў? Вось што прыдумалі ў апраўданне сілавікоў

У расійскага спецназаўца, які адрэзаў вуха затрыманаму таджыку, на форме нашыўка з колаваротам, прыроўненым да свастыкі

Пасля тэракту ў Падмаскоўі ў гандлёвых цэнтрах Мінска паставілі аўтаматчыкаў

Nashaniva.com