Дачакаліся. Якім будзе надворʼе ў Беларусі ў апошні тыдзень сакавіка
Нягледзячы на дажджы і воблачнасць, сярэднесутачная тэмпература чакаецца станоўчай. Калі і будуць пахаладанні, то кароткачасовымі. Пра гэта ў эфіры праграмы «Метэагід» расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.
24.03.2024 / 16:02
У пачатку тыдня кіраванне надворʼем пяройдзе да атмасферных франтоў з Балтыйскага мора. Яны прынясуць з сабой шчыльныя аблокі, у большасць раёнаў кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай магчымы мокры снег.
У ранішнія гадзіны месцамі туман. Вільготнасць да 90 працэнтаў.
Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны. Уначы ад -3 да +3°C. У панядзелак ад +7 да +10°C, у аўторак да +11°C.
Але ўжо ў сярэдзіне апошняга тыдня сакавіка, адзначае сіноптык Дзмітрый Рабаў, сітуацыя ў атмасферы прыкметна зменіцца, бо за надворʼе ў Беларусі стане адказная вобласць высокага атмасфернага ціску.
З-за гэтага ў аблоках зʼявяцца праясненні — верагоднасць ападкаў знізіцца. Раніцай месцамі варта чакаць слабы туман, вільготнасць прагназуецца да 70%. Што тычыцца ветру, ён будзе слабым, паўднёвых напрамкаў.
Тэмпература паветра ноччу па прагнозе — ад -2°C да +3°C. У сераду днём — да +12°C, а ў чацвер — да +15°C.
І, папярэдне, у пятніцу з раніцы і на працягу дня ўмовы надворʼя пачнуць вызначаць чарговыя атмасферныя франты з паўночнага захаду Еўропы. У выніку будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі і невялікімі ападкамі надворʼе.
У ранішнія гадзіны слабы туман, бачнасць да кіламетра. Вільготнасць да 90% працэнтаў. Вецер умераны. Уначы ад -2 да +2°C. Максімальная тэмпература — 14°C.
Сіноптыкі чакаюць, што апошнія сакавіцкія выходныя будуць хмарнымі, з праясненнямі. Месцамі магчымы непрацяглыя дажджы. Туман з бачнасцю да 500 метраў — таксама месцамі, ноччу і раніцай. Вільготнасць да 90 працэнтаў. Вецер умераны паўднёвы, заключыў сіноптык Дзмітрый Рабаў.
Тэмпература паветра ў начны час чакаецца ад +3 да +8°C, у суботу ў сярэдзіне дня да +15°C, у нядзелю да +17°C — амаль як летам!
Чытайце таксама:
У якія краіны беларусы могуць адправіцца на адпачынак без візы? Спіс вялікі, але ёсць нюансы