Усяго патроху44

У якія краіны беларусы могуць адправіцца на адпачынак без візы? Спіс вялікі, але ёсць нюансы

У сувязі з санкцыйнымі абмежаваннямі атрымаць шэнгенскую візу грамадзянам Беларусі па-ранейшаму праблематычна. І чым бліжэй сезон адпачынкаў, тым менш шанцаў здабыць доўгачаканы пропуск на курорты Іспаніі, Францыі, Італіі або Партугаліі. Myfin.by паглядзеў, у якія краіны можна трапіць без візы і ці будуць такія кірункі актуальныя для беларускіх турыстаў у 2024 годзе з улікам кошту падарожжа і транспартнай лагістыкі.

Куды можна паехаць з Беларусі без візы?

Тэарэтычна для грамадзян Беларусі сёння адкрыты бязвізавы ўезд у больш чым 40 краін свету, і многія напрамкі кшталту Турцыі, ААЭ, Расіі і Грузіі ўжо даўно асвоеныя беларускімі турыстамі.

На практыцы ж трапіць у большасць краін непасрэдна не атрымаецца праз тое, што ў Беларусі з імі няма прамых авіязносін. Калі ж дабірацца па сушы, то без «шэнгена» ўсё адно не абысціся: каб уехаць у некаторыя краіны з бязвізавага спісу, прыйдзецца перасякаць тэрыторыю ЕС.

Вылецець самалётам з Беларусі, не маючы шэнгенскай візы, сёння можна ў Азербайджан, Арменію, Казахстан, Узбекістан, Туркменістан (патрэбная віза гэтай дзяржавы), Таджыкістан, Егіпет (віза афармляецца па прыбыцці), Кітай, Турцыю, Грузію, ААЭ і Расію. Краіны, якія прымаюць, не ставяць беларускім турыстам дадатковых умоў накшталт абавязковай наяўнасці зваротнага білета і забраніраванага жылля.

Фота: report.az

А куды можна дабрацца кружнымі шляхамі?

Калі вы загарэліся ідэяй наведаць В'етнам ці адпачыць у Чарнагорыі, то маршрут прыйдзецца пракладаць праз краіны, якія не ўваходзяць у Шэнгенскую зону. Прасцей за ўсё дабрацца да Расіі, а адтуль — у выбраную краіну, якая прапануе беларусам бязвізавы ўезд.

З расійскіх аэрапортаў сёння можна паляцець у В'етнам, Туніс, Эквадор, Сербію, Манголію, Егіпет, Ізраіль, Венесуэлу, Кітай, на Сейшэльскія астравы, у Кыргызстан. З Турцыі можна паляцець у Егіпет і Чарнагорыю, з Грузіі даступныя пералёты ў Малдову, Кітай, Егіпет, Ізраіль. З Арменіі зможаце самалётам без перасадак трапіць у Катар (віза беларусам адкрываецца бясплатна пасля прылёту на тэрмін да 30 дзён) і Егіпет, з Узбекістана — у Егіпет і В'етнам, Кітай, Ізраіль, Малайзію.

З Туркменістана ёсць прамыя авіязносіны з В'етнамам, Кітаем, Егіптам, Малайзіяй, з Казахстана можна самалётам без цяжкасцяў дабрацца да Манголіі, Егіпта, Кітая, Чарнагорыі. З Таджыкістана — у Кітай, а з Азербайджана — у Егіпет, Малдову, Ізраіль, Чарнагорыю, Катар, Аргенціну (з перасадкамі).

Каб трапіць з Беларусі ў Албанію, прыйдзецца ляцець у Дубай альбо Абу-Дабі, а пасля рабіць перасадку. Праз ААЭ таксама прыйдзецца ляцець, калі хочаце адпачыць у Сербіі і Ганконгу.

У некаторыя бязвізавыя краіны трапіць будзе няпроста — дарога можа заняць некалькі сутак. Напрыклад, каб пабываць у Намібіі, неабходна спачатку прыляцець у Катар, куды, у сваю чаргу, можна трапіць праз Арменію або Азербайджан.

Не менш складаным будзе падарожжа ў Перу: каб дабрацца да аэрапорта Лімы, трэба будзе ляцець праз Кітай і ЗША (для другой перасадкі спатрэбіцца амерыканская транзітная віза). А каб патрапіць у Сэнт-Вінсэнт, прыйдзецца спачатку дабрацца да Масквы, затым здзейсніць пералёт у Каір, а потым — у Лондан (спатрэбіцца транзітная віза), адкуль ёсць прамыя рэйсы на Карыбскія астравы.

Фота: bangkokbook.ru

У колькі абыдуцца пералёты ў бязвізавыя краіны?

Калі вы ўсё ж гатовыя наведаць краіну з бязвізавым уездам, то браніраваць авіябілеты лепш за некалькі месяцаў. У ідэале варта сачыць за акцыйных прапановамі, гэта дазволіць ашчадзіць на транспартных выдатках да 50%. Але на папулярныя маршруты зніжак, хутчэй за ўсё, не будзе.

Так, паляцець у Тбілісі з Мінска летам можна мінімум за 565 рублёў, прамы рэйс назад абыйдзецца ад 584 рублёў. Пералёт з Мінска ў Стамбул будзе каштаваць ад 746 рублёў, назад — ад 615 рублёў.

Для адпачынку ў Азербайджане за авіяпералёт з Мінска ў абодва канцы рыхтуйцеся выкласці мінімум 1008 рублёў. Авіяпадарожжа ў Арменію і назад абыйдзецца не менш чым у 1024 рублі.

За пералёт у Пекін з Мінска з перасадкай у Маскве давядзецца аддаць не менш за 840 рублёў, дарога назад абыдзецца ад 1056 рублёў.

Трапіць у сонечны Ташкент з Мінска гэтым летам можна будзе за 573 рублі, а вось квіток назад абыдзецца ад 656 рублёў.

Тыя, хто плануе адпачынак у Егіпце, змогуць паляцець у Шарм-аш-Шэйх з Мінска з перасадкай у Маскве мінімум за 895 рублёў, за квіток назад давядзецца выкласці 771 рубель. А авіяпералёт у ААЭ (Дубай) і назад гэтым летам будзе каштаваць мінімум 1400 рублёў.

Тым, хто плануе вылет з іншых краін і выстройвае складаны маршрут, ашчадзіць на пералётах наўрад ці ўдасца, бо іх прыйдзецца стыкаваць без выбару аптымальных па цане варыянтаў.

Напрыклад, вы хочаце ў жніўні адпачыць у Чарнагорыі, куды збіраецеся ляцець праз Турцыю. Самы танны білет да Стамбула на 10 жніўня — 756 рублёў. У гэты ж дзень можна вылецець са Стамбула ў Падгорыцу, але заплаціць за пералёт прыйдзецца мінімум 545 рублёў. Такім чынам, авіяпадарожжа з Мінска ў Чарнагорыю абыйдзецца ад 1301 рубля. Квіткі назад будуць каштаваць прыкладна столькі ж.

Танней за ўсё авіябілеты з Мінска ў расійскія гарады. Так, злётаць летам у Сочы і назад можна за 750 рублёў, у Маскву — за 310 рублёў, у Санкт-Пецярбург — за 335 рублёў. А вось за авіябілеты з Мінска ў Калінінград і назад гэтым летам прыйдзецца выкласці мінімум 550 рублёў.

Фота: turizm.pibig.info

Што прапануюць тураператары?

Калі не хочаце самастойна планаваць падарожжа, шукаць начлег і гіда ў чужой краіне, то варта звярнуцца ў турыстычную кампанію. Без шэнгенскай візы можна адправіцца на адпачынак не толькі самалётам, але і цягніком, аўтобусам, калі гаворка ідзе пра Расію, Грузію, Арменію. Так, летам можна правесці тыдзень на беразе Чорнага мора ў Батумі за 1300 рублёў з улікам аўтобуснага пераезду, сняданкаў і экскурсійнай праграмы. 

Тураператары дапамогуць спланаваць даволі складаныя падарожжа ў экзатычныя краіны. Напрыклад, можна замовіць пляжны тур на Кубу (адпачынак у Варадэра), які разам з пералётам і коштам пражывання ў 4-зоркавым гатэлі абыйдзецца ў 3250 рублёў за 9 дзён. Або выправіцца на адпачынак у Венесуэлу з вылетам з Масквы — кошт такога падарожжа на 11 дзён складае ад 4400 рублёў.

Без візы гэтым летам таксама можна адправіцца ў марскі круіз на лайнеры, які адплывае з Буэнас-Айрэса ў Бразілію і праз 8 дзён вяртаецца назад. Такое падарожжа з улікам авіяпералёту (вылет з Мінска) абыйдзецца ў 2600 рублёў.

Каментары4

  • Максим Дизайнер
    24.03.2024
    95% будут адпачываць раком на градках в родовом облезлом поместье или с видом на такую же соседку в гразных растянутых трэниках в СТ "Шарыки и падшыпники".
  • катар
    24.03.2024
    У аэрапорце Катара (Доха) з мяне спагналі 100 катарскіх рэалаў за візу. Гэта нейдзе каля 28 даляраў.
  • Максим Дизайнер
    25.03.2024
    катар

    Что ты забыл в Катаре?Родных пенатов не видел. Тройка по истории в школе. Возвращайся на малую родину бульбу в грязных дзиравых растянутых трэниках саджаць. Как пол жисци делав.

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Цэнтр Мінска сёння перакрыюць для ўсіх відаў транспарту — едзе Пуцін11

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →