Дзякуючы рэвалюцыі 2020 года ў Беларусі няма вайны — Латышонак
У новым выпуску «Ток» прафесар Алег Латышонак выказаў сваё разуменне таго, чаму Масква не загадала беларускім войскам ісці ва Украіну.
27.03.2024 / 17:43
«Я думаю, што дзякуючы рэвалюцыі 2020 года [няма вайны ў Беларусі]. Паколькі расіяне пабачылі, што не пануюць над сітуацыяй цалкам і мусяць баяцца беларускай арміі. Таму што яна ў вялікай ступені складаецца з прызыўнікоў. Тыя прызыўнікі, якія цяпер у арміі, яны ў час рэвалюцыі былі, скажам так, на свабодзе, былі грамадзянскімі».
Латышонак згадвае часы ваеннага становішча ў Польшчы 1981-1983 гадоў. Тады тым, хто знаходзіўся ў войску, працягнулі тэрмін службы на паўгода, каб яны «не адчулі свабоды і «Салідарнасці».
«А тут у Беларусі [у армію] пайшлі тыя, хто прымаў удзел у гэтай рэвалюцыі. Таму расіяне проста былі не ўпэўненыя, ці можна задзейнічаць беларускую армію, як павядуць сябе жаўнеры. І не адчувалі такой патрэбы», — дадае Латышонак.
Але, на погляд прафесара, з часам сітуацыя можа змяніцца. «Лукашэнка пакуль што вельмі спрытна віляе, як ён гэта ўмее. Але толькі таму, што яму дазваляюць. Калі ўжо спатрэбіцца, то расіяне перакінуць свае атрады на Беларусь і перамяшаюць з беларускімі. Тады будзе іншая сітуацыя».
Глядзіце цалкам:
Чытайце таксама:
Сцвярджэнне, што «ВКЛ — гэта была Беларусь», фальш — гісторык Латышонак
«Каліноўскі — вельмі важная постаць, але паўстанне 1863-га было катастрофай» — Латышонак