МТЗ паказаў трактар «Беларус» пасля рэбрэндынгу. Што змянілася?
26.03.2024 / 18:47
Мінскі трактарны завод апублікаваў у інстаграме фота і відэа абноўленага легендарнага трактара Belarus 80.1. Асноўная змена, якая любому кідаецца ў вочы — замена традыцыйнага сіняга колеру трактара на чырвоны.
Фота: Instagram / belarustractors_official
Акрамя таго, абноўленыя мадэлі, як сцвярджаецца, вырабленыя не з металу, а з SMC-матэрыялаў, дзякуючы чаму сталі «лягчэйшымі, трывалейшымі, таннейшымі».
Таксама ў абноўленай версіі трактара ў кабіне выкарыстаныя цэльнашкляныя дзверы, якія палепшылі агляд, а таксама прастакутныя блок-фары замененыя на лінзаваныя модулі. Новы дызайн распрацоўваў спецыяліст, які раней працаваў у іспанскай аўтамабільнай кампаніі SEAT.
Неўзабаве такі ж рэбрэндынг чакае і мадэль Belarus 82.
Інфармацыя пра намеры замяніць у афармленні трактараў сіні колер на чырвоны выклікала пярэчанні і неразуменне, у Міністэрства прамысловасці нават адпраўлялі петыцыю з просьбай гэтага не рабіць. Аднак яна не дала вынікаў.
Абноўленыя Belarus 80 і Belarus 82 выпусцяць у серыйную вытворчасць на працягу 2024 года.
Чытайце таксама:
Беларусь на паўгода працягнула забарону на вываз асобных відаў прамтавараў
Канец гісторыі. Трактары на МТЗ перастануць фарбаваць у сіні колер