Эканоміка

Беларусь на паўгода працягнула забарону на вываз асобных відаў прамтавараў

Беларусь працягнула на паўгода забарону на вываз асобных відаў прамысловых тавараў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 212 ад 22 сакавіка 2024 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Забарона закранае гіпс, ангідрыт, цэменты зубныя і іншыя матэрыялы для пламбіравання, фарбы і лакі на аснове сінтэтычных палімераў, пасты для лепкі, дыягнастычныя або лабараторныя рэагенты на падложцы, фільтрэлементы (уключаючы мембраны для гемадыялізу) для медыцынскай прамысловасці, ампулы са шкла, шкляны посуд для лабараторных, гігіенічных або фармацэўтычных мэт.

Уключаныя ў пералік ёмістасці для сціснутага або звадкаванага газу, розныя катлы, рухавікі, помпы, прамысловыя або лабараторныя гораны і печы. У спісе і халадзільнікі, маразільнікі, цэнтрыфугі, пасудамыечныя машыны, пыласосы, электрабрытвы, машынкі для стрыжкі валасоў, тэлефонныя апараты, мікрафоны.

Таксама дзеянне дакумента тычыцца прыстасаванняў для пад'ёму, перамяшчэння, пагрузкі або разгрузкі (ліфты, эскалатары, канвееры), бульдозераў, трактароў, машын рознага прызначэння, ткацкіх, такарных і іншых станкоў, чыгуначных лакаматываў, вагонаў, матацыклаў, ровараў, прычэпаў і іншых найменняў.

Дзеянне забароны не тычыцца тавараў з сертыфікатам або актам экспертызы, якія пацвярджаюць беларускае або расійскае паходжанне, з сертыфікатам прадукцыі ўласнай вытворчасці або актам экспертызы аб адпаведнасці патрабаванням, што выстаўляюцца ў мэтах аднясення да прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Беларусі, якія выдаюцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Таксама забарона не распаўсюджваецца на тавары з выпіскай з еўразійскага рэестра, на тыя, якія вывозяцца па ліцэнзіях і на шэраг іншых выпадкаў, якія пазначаныя ў дакуменце.

Забарона была ўведзена ў сакавіку 2022 года, потым неаднаразова працягвалася. 

Асноўныя палажэнні пастановы ўступілі ў сілу з 23 сакавіка і будуць дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй19

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі прадалі за адну базавую. Пакупніком аказаўся грамадзянін ЗША1

Прэм’ер Брытаніі дапусціў вяртанне краіны ў ЕС7

У мінскіх шматпавярховіках пачалі ўключаць ацяпленне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй19

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць