У Дзень Волі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Ніны Багінскай — яе будуць судзіць за нацыянальны сцяг
Жанчыну ў той дзень адвезлі ў пастарунак і трымалі там да вечара, піша «Белсат».
28.03.2024 / 14:22
Вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская мусіць з’явіцца ў суд Першамайскага раёна Мінска для разгляду адміністрацыйнага пратаколу за тое, што ў яе кватэры сілавікі знайшлі нацыянальны сцяг Беларусі.
Бел-чырвона-белы сцяг быў на тумбачцы ў пакоі, дзе жыве Багінская.
Чытайце таксама:
«Улюбілася ў гэтыя колеры». Беларуска тры гады носіць амаль толькі бел-чырвона-белае адзенне
Ніна Багінская расказала, што з ёй здарылася на Новы год
Прадалі лецішча Ніны Багінскай. Ці можна будзе вярнуць забраную рэжымам маёмасць?