Выратавальнік з Адэсы са знакамітага фота распавёў пра свой працоўны дзень 15 сакавіка пасля абстрэлу горада
Пасля расійскага ўдару па Адэсе гарэлі дамы, ужо былі першыя ахвяры і раненні. Аляксандр Данцоў прыбыў на месца з іншымі ратавальнікамі і дактарамі. У гэты момант расійскае войска нанесла другі ўдар па гэтым месцы.
29.03.2024 / 15:02
«Толькі памятаю, як я крычу, у мяне загарэўся твар», — распавёў Аляксандр у інтэрв'ю, апублікаваным Дзяржаўнай службай па надзвычайных сітуацыях Украіны (ДСНС).
«Помню, як праляцеў метраў 60. Усё баліць і аскепкі трапілі. Немагчыма ўстаць. Я баяўся расплюшчыць вочы», — кажа Аляксандр.
Затым ён выпаўз вонкі, дапамог вынесці свайго калегу.
«Апошняе, што я бачыў, перад тым страціць прытомнасць ля дрэва, гэта дзяўчыну з прэс-службы», — расказвае Аляксандр пра фатаграфію, якая пазней з'явілася па многіх СМІ.
Чытайце таксама:
У Адэсе пасля налёту «шахедаў» не працуе электратранспарт і — часткова — дзіцячыя сады
14 чалавек загінулі і 46 атрымалі раненні ў выніку новага абстрэлу Адэсы
Макрон гатовы паслаць войскі ва Украіну ў выпадку калі Расія пойдзе на Адэсу ці Кіеў