«Мы не можам дапусціць, каб Беларусь ператварылася ў расійскую «камеру пакаранняў смерцю» — Ціханоўская
Святлана Ціханоўская рэзка выказалася з нагоды прапановы расійскай дэпутаткі пакараць смерцю ў Беларусі абвінавачаных у тэракце ў падмаскоўным канцэртным комплексе «Крокус Сіці Хол».
30.03.2024 / 23:00
«Мы не можам дапусціць, каб Беларусь ператварылася ў «камеру пакаранняў смерцю» пуцінскай Расіі або лабараторыю рэпрэсій. Беларусь застаецца апошняй краінай Еўропы, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. Яго неабходна знішчыць — разам з рэжымам, які праявіў поўнае грэбаванне да чалавечых жыццяў», — напісала Ціханоўская ў сацсетцы Х.
Экзатычную прапанову, каб судзіць арыштаваных па падазрэнні ў выкананні тэрактаў у Беларусі дзеля таго, што ў ёй захоўваецца смяротнае пакаранне, выказала ўчора ў эфіры БТ дэпутатка расійскай Дзярждумы Марыя Буціна.
Чытайце таксама:
Расійская дэпутатка прыдумала, як расстраляць таджыкскіх тэрарыстаў — з дапамогай Беларусі
Абвінавачаныя ў тэракце ў «Крокусе» «прызналіся», што ехалі ў Кіеў па ўзнагароджанне
Памёр беларус Алім Кашавараў, які гераічна ратаваў людзей у «Крокус Сіці Холе»