Свет1111

Расійская дэпутатка прыдумала, як расстраляць таджыкскіх тэрарыстаў — з дапамогай Беларусі

Пасля таго, як у падмаскоўным канцэртным комплексе «Крокус Сіці Холл» адбыўся крывавы тэракт, ягоныя меркаваныя выканаўцы былі затрыманыя расійскімі сілавікамі, у Расіі пачалася шырокая прапагандысцкая кампанія на карысць адмены мараторыя на выкананне смяротных пакаранняў. Галасы ў падтрымку гэтага гучалі з самых высокіх трыбун, але пакуль справа да вяртання смяротнага пакарання ў Расіі не дайшла, некаторыя бяруцца прапагандаваць іншы, зусім экзатычны варыянт. 

Марыя Буціна. Скрыншот з відэа

Дэпутатка Дзяржаўнай думы Расіі Марыя Буціна, выступаючы ў праграме «Клуб рэдактараў» на БТ, выказала думку, што ў забойстве меркаваных тэрарыстаў можа дапамагчы Беларусь, дзе смяротнае пакаранне ніколі не адмянялася.

Адзначыўшы тое, што падчас тэракту загінулі прынамсі трое грамадзян Беларусі, далей Буціна скіравала свае думкі ў зусім арыгінальнае рэчышча: 

«Я добра інфармаваная адносна вашага заканадаўства, у тым ліку пра смяротнае пакаранне, якое прысутнічае. У гэтым выпадку гэта забойства дзвюх і больш асоб, таму вы маеце роўна такое ж права на суд над гэтымі людзьмі, як і Расійская Федэрацыя».

Марыя Буціна атрымала вядомасць пасля таго, як яе ў ліпені 2018 года арыштавалі ў ЗША па абвінавачванні ў змове супраць гэтай дзяржавы. Яна жыла ў Амерыцы з 2016 года, а прыехала туды па студэнцкай візе.

13 снежня 2018 года Буціна ў рамках пагаднення са следствам прызнала ў амерыканскім судзе сваю віну ва ўдзеле ў змове супраць ЗША, а таксама паведаміла, што дзейнічала пад кіраўніцтвам расійскага чыноўніка. 26 красавіка 2019 года Буціну прысудзілі да 18 месяцаў турмы, а пасля адбыцця часткі тэрміну і дэпартацыі яна праз паўгода вярнулася ў Расію, дзе яе кар'ера пайшла на ўздым.

Каментары11

  • EMIL
    30.03.2024
    Однокурсница Франека Вячорко, между прочим!
    В Америке неизвестно чем оба занимались.
  • Vik
    30.03.2024
    проститутка в плохом смысле этого слова.
  • даведка
    30.03.2024
    Сотрудничали с кем надо...

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць