Шпакоўскі расказаў, якое пытанне хоча прабіць праз парламент 

Бондарава просіць закінуць слоўца і за яе ідэю.

31.03.2024 / 20:48

Аляксандр Шпакоўскі. Скрын АНТ

Новаспечаны дэпутат Аляксандр Шпакоўскі хоча, каб у Мінску да 80-годдзя Перамогі паставілі конны помнік маршалу Канстанціну Ракасоўскаму.

«Лагічна, каб на аднайменным праспекце. Маю намер падняць гэтае пытанне на ўзроўні парламента. Трэба заручыцца падтрымкай сталічных уладаў, калег — дэпутатаў Мінгарсавета, аднапартыйцаў з «Белай Русі».

Легендарны скульптар Валянцін Занковіч, нягледзячы на сталы ўзрост, гатовы ўзяцца за гэтую святую справу», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Шпакоўскі, натхніўшыся такім помнікам у Маскве.

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава паспяшалася вывесці ідэю на новы ўзровень.

«Да 80-годдзя Перамогі нам патрэбны помнік Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну — генералісімусу, вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, без мудрасці якога не было б гэтай Вялікай Перамогі. Нас бы з вамі не было.

Ракасоўскі — гэта выдатна. Але падніміце, паважаны таварыш Шпакоўскі, у парламенце пытанне аб усталяванні помніка Сталіну», — прапанавала яна.

Чытайце таксама:

«Хоць усрыцеся там, а мае карціны ўжо пайшлі ў народ». Што не падзялілі Дзермант, Шпакоўскі і Жыгімонт?

З мінскіх дэпутатаў Палаты найменшую падтрымку намалявалі Шпакоўскаму — шмат ЛІЧБАЎ

На выбарах у парламент выклік прапагандысту Шпакоўскаму кідае камуніст Плавінскі, які адмаўляе Курапаты

Nashaniva.com