Турэцкая ліра ўпала да мінімуму пасля паразы партыі Эрдагана на выбарах
Турэцкая ліра ўпала на 0,2% да 32,4328 за даляр, усталяваўшы рэкордны мінімум, паведамляе агенцтва Bloomberg.
01.04.2024 / 10:39
Rusturkey.com
Падзенне ліры адбылося пасля таго, як прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прызнаў паразу ўласнай партыі на муніцыпальных выбарах. Кантроль над многімі гарадамі Турцыі, уключаючы Стамбул і Анкару, перайшоў да апазіцыі.
Інвестары вітаюць абяцанні праціўнікаў Эрдагана павярнуць у бок больш артадаксальнай грашовай палітыкі, накіраванай на ўтаймаванне інфляцыі. З пачатку гэтага года нацыянальная валюта Турцыі страціла каля 9% сваёй цаны.
Зрэшты, незалежна ад вынікаў папярэдніх выбараў, ліра заўсёды падала.
Чытайце таксама:
Апазіцыя перамагае на муніцыпальных выбарах у Турцыі
Эрдаган можа перадаць уладу стваральніку «Байрактараў», якія знішчылі мноства расійскіх салдат
Уся Турцыя абмяркоўвае справу ката Эраса, якога забіў мясцовы жыхар. У справу ўмяшаўся нават Эрдаган