Усяго патроху99

Уся Турцыя абмяркоўвае справу ката Эраса, якога забіў мясцовы жыхар. У справу ўмяшаўся нават Эрдаган

Эраса забілі 1 студзеня: у адным з жылых комплексаў Стамбула мужчына запінаў ката нагамі каля ліфта. Мясцовыя любілі ката, лічылі яго агульным і заўсёды падкормлівалі. Калі людзі знайшлі труп жывёлы, яны прагледзелі камеры відэаназірання і вылічылі забойцу — ім апынуўся іх сусед Ібрагім Келаглан. Жудаснае відэа разляцелася па інтэрнэце, зоаабаронцы патрабавалі пакараць жывадзёра, і Келаглана затрымалі, распавядае «База».

 Эрас і Келаглан

На судзе ён сказаў, што проста быў у стане стрэсу. Яго адвакат заявіла, што кот быў бяздомны, не зʼяўляўся нічыёй маёмасцю, ну і таму шкода нікому не была прынесеная. 

Спачатку Келаглана прысудзілі да 1,5 гадоў турэмнага зняволення, хоць пракурор патрабаваў да шасці гадоў. Але «за добрыя паводзіны» тэрмін замянілі на ўмоўны — і тут пачаўся сапраўдны бунт. 

Жыхары ЖК не пагадзіліся з вердыктам, гаварылі, што не будуць жыць побач з жывадзёрам, каля будынка суда зладзілі пратэст. Мітынг прайшоў і ля падʼезда Келаглана. Амаль уся краіна абмяркоўвала справу Эраса.

Была створана петыцыя з патрабаваннем аб турэмным зняволенні забойцы жывёлы, якая набрала больш за 250 тысяч подпісаў.

Нават Рэджэп Эрдаган у размове з міністрам юстыцыі задаваў пытанне: «Як такое наогул магчыма?»

Прысуд перагледзелі. Келаглан атрымаў 2,5 гады пазбаўлення волі — рэкордны тэрмін за жорсткае стаўленне да жывёл у Турцыі. 

Мужчына заявіў, што забіў ката з-за раптоўнага прыступу агрэсіі і што гэтая памылка разбурыла яго жыццё.

Каментары9

  • Радыёглядач
    14.03.2024
    Kate , ну ты даўно ўжо напрашваешся сваім бясконцым скугленнем.
  • Kate
    14.03.2024
    Радыёглядач , у такіх як ты, усе напрошваюцца, акрамя тых то ў адказ можа даць, такім вы сраку ліжаце.
  • feafania
    14.03.2024
    Я забіў кагосьці, бо быў не ў гуморы. Добрае апраўданьне.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць