Стала вядома, калі пасольства Балгарыі будзе прымаць дакументы на шэнгенскія візы
Падаць дакументы на шэнгенскую візу ў Балгарыю можна з 15 красавіка, паведамляецца на сайце балгарскага пасольства.
01.04.2024 / 11:15
Пасольства Балгарыі ў Мінску. Фота: mfa.bg
З 15 красавіка можна будзе падаць дакументы ў менскім візавым цэнтры VFS Global.
У рэгіёнах, дзе ёсць візавыя цэнтры VFS Global, дакументы можна будзе падаць з 1 мая.
Інфармацыя па балгарскім шэнгене на сайце візавага цэнтра і ў кол-цэнтры будзе даступная з 8 красавіка.
Раней паведамлялася, што дакументы на шэнген будзе таксама прымаць пасольства Румыніі.
Чытайце таксама:
Балгарыя і Румынія пачынаюць выдаваць шэнгенскія візы беларусам
Яшчэ дзве краіны будуць выдаваць шэнгенскія візы
У якія краіны беларусы могуць адправіцца на адпачынак без візы? Спіс вялікі, але ёсць нюансы