У данецкіх памежнікаў з'явіўся кот-талісман. Яму шукаюць імя

Першапачаткова кот быў начным госцем, і памежнікі толькі чулі, як ён ходзіць на паляванне.

01.04.2024 / 11:58

Разам з байцамі Данецкага атрада ўжо некалькі месяцаў нясе службу кот. За гэты час ён ужо паспеў стаць талісманам падраздзялення, таму чацвераногаму шукаюць імя, піша «Украінская праўда».

Як паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе, пушысцік нечакана наведаў бліндаж і вырашыў там пасяліцца. Першапачаткова кот быў начным госцем, і памежнікі толькі чулі, як ён ходзіць на паляванне. З часам жывёла асвоілася і стала ласкавай.

Памежнікі шукаюць яму імя, бо ён ужо стаў сапраўдным сябрам падраздзялення, і ў каментарах пад постам заклікаюць прапанаваць варыянт імя.

Сярод іх Сірко, Борыс Джонсан, Малюк, Аскольд, Чэрч, Булер'ян і Кардон.

Чытайце таксама:

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з пацукамі вязуць на фронт катоў

Да і пасля: як жыве сабака, які страціў гаспадароў з-за абстрэлу Львоўшчыны

Ва Украіне з'явілася яшчэ адна зорка сацсетак. Гэта кошка Аза, якая жыве на паўразбуранай расейцамі падстанцыі

Nashaniva.com