Украінскія дроны атакавалі прадпрыемства ў Татарстане, дзе выпускаюць «шахеды»
Упершыню з пачатку вайны ва Украіне дроны атакавалі Татарстан. Ёсць пацярпелыя.
02.04.2024 / 08:23
Дроны атакавалі прадпрыемствы ў Ялабузе і Ніжнякамску ў Татарстане, паведаміла прэс-служба кіраўніка рэспублікі.
Па словах мясцовых жыхароў, выбухі адбыліся на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны «Алабуга», якая знаходзіцца пад Ялабугай.
На кадрах можна ўбачыць, што пашкоджанні атрымаў комплекс з васьмі хостэлаў, які пабудавалі для супрацоўнікаў асаблівай эканамічнай зоны і студэнтаў мясцовага каледжа «Алабуга Палітэх» у 2022 годзе. Адзін з іх («Герон») значна пашкоджаны.
Таксама дроны атакавалі прадпрыемствы ў Ніжнякамску.
Ёсць пацярпелыя, сур'ёзных разбурэнняў на прадпрыемствах няма, напісаў прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў.
Летась СМІ паведамлялі, што Расія хоча наладзіць на заводзе ў Ялабузе вытворчасць «шахедаў».
У сакавіку УСУ пачасцілі атакі дронаў на расійскія НПЗ, а таксама іншыя прамысловыя аб'екты, якія працуюць на абаронку.
Чытайце таксама:
Расія павялічвае імпарт бензіну з Беларусі з-за атак беспілотнікаў на расійскія НПЗ
На Куйбышаўскім НПЗ пад Самарай пасля атакі беспілотніка адбыўся пажар
«Расія — гэта бензакалонка з арміяй. І мы маем намер знішчыць гэтую бензакалонку»