БЕЛ Ł РУС

Свет

ФСБ заявіла, што перахапіла на мяжы партыю ікон з выбухоўкай

2.04.2024 / 9:25

Nashaniva.com

ФСБ дала справаздачу аб перахопе на мяжы 27 бомбаў з Украіны, якія былі схаваныя ў іконах.

Паводле ведамства, груз накіроўваўся па маршруце: Украіна — Румынія — Венгрыя — Славакія — Польшча — Літва — Латвія — Расія.

 

У іконах знаходзіліся 27 выбуховых прылад, 70 кілаграмаў выбухоўкі падвышанай магутнасці і 91 дэтанатар, сцвярджаецца ў паведамленні.

ФСБ паведамляе пра аднаго затрыманага. Распачатая справа аб кантрабандзе выбухоўкі групай асоб паводле папярэдняй змовы.

Чытайце таксама:

У маскоўскім аддзеле паліцыі памёр ураджэнец Чачні, якога затрымалі пасля тэракта ў «Крокусе»

Reuters: Іран папярэджваў расійскія спецслужбы пра падрыхтоўку нападу на «Крокус»

Расія патрабуе, каб Украіна арыштавала кіраўніка СБУ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула