Мінабароны Расіі заявіла пра рост колькасці ахвотных служыць па кантракце, каб «помсціць за загінулых» у «Крокусе»

Нібыта за апошнія 10 дзён кантракты для ўдзелу ў вайне ва Украіне нібыта падпісалі 16 тысяч чалавек.

03.04.2024 / 09:42

Фота: МНС Расіі

Штодня ў пункты адбору на кантракт па ўсёй краіне прыходзяць да 1700 чалавек, піша «Медуза».

«У ходзе гутарак, праведзеных за апошні тыдзень у пунктах адбору ў гарадах Расіі, большасць кандыдатаў у якасці асноўнага матыву заключыць кантракт паказвалі жаданне адпомсціць за загінулых у трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка. 

22 сакавіка група ўзброеных людзей учыніла страляніну і падпаліла канцэртную залу «Крокус Сіці Хол» у Маскве. Загінулі 144 чалавекі, больш за 550 пацярпелі.

Адказнасць за тэракт у «Крокусе» ўзяла на сябе ячэйка ІДІЛ пад назвай «Вілаят Харасан». Улады Расіі настойваюць на тым, што за арганізацыяй тэракту ў «Крокусе» стаіць Украіна. Ніякіх доказаў Расія не прыводзіць.

Украіна якое-небудзь дачыненне да нападу адмаўляе.

Чытайце таксама:

ЗША папярэджвалі Расію аб тэрарыстычным нападзе менавіта ў «Крокусе» — The Washington Post

«Перад вачыма стаіць гэты мой забег і словы з песні пра мышалоўку». Беларуска, якая ўратавалася ў «Крокусе», расказала, як ёй гэта ўдалося

Reuters: Іран папярэджваў расійскія спецслужбы пра падрыхтоўку нападу на «Крокус»

Nashaniva.com