«Я вас вельмі люблю і моцна-моцна сумую». Штучны інтэлект чытае голасам Марыі Калеснікавай яе ліст

Штучны інтэлект чытае голасам Марыі Калеснікавай апошні атрыманы ад яе ліст, датаваны 9 студзеня 2023 года. Больш за год пра Марыю няма ніякіх вестак.

03.04.2024 / 22:18

«Апошнія тры з паловай гады мы чуем голас Марыі толькі праз архіўныя відэазапісы. Родныя не размаўлялі з ёй па тэлефоне больш за год, хоць Марыя мае права на штотыднёвыя званкі», — паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.

Вось што Марыя пісала ў адным з лістоў да свайго бацькі: «Я заўсёды думаю пра вас з Таняй [сястра Марыі], гэтыя думкі мяне саграваюць, і я нават забываю, дзе я знаходжуся, таму я заўсёды побач. Люблю і моцна абдымаю. Твая дачка».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Maria Kalesnikava (@kalesnikava)

Марыю Калеснікаву затрымалі 7 верасня 2020 года і праз год асудзілі на 11 гадоў калоніі. Сваё пакаранне паплечніца Віктара Бабарыкі адбывае ў гомельскай жаночай калоніі. З лютага 2023 года пра яе нічога не вядома.

Nashaniva.com