У Рагачове пенсіянеры з аўтаматамі занялі паліклініку
Атрад народнага апалчэння будзе сачыць за парадкам, паведамляе «Флагшток».
04.04.2024 / 22:40
Скрыншот відэа «Беларусь 4»
У Рагачоўскім раёне сфармавалі атрад народнага апалчэння, у які ўвайшлі вайсковыя пенсіянеры, удзельнікі вайны ў Афганістане і былыя міліцыянты. У рамках вучэнняў падраздзяленне «акупавала» мясцовую паліклініку.
У сюжэце на рэгіянальным тэлеканале патлумачылі, што атрад народнага апалчэння будзе падтрымліваць парадак. Перашкаджаць нармальнай працы паліклінікі пажылыя людзі з аўтаматамі не маюць намеру.
Усяго ў фарміраванні тэрытарыяльнай абароны заклікалі каля 200 чалавек. Усе яны павінны былі прайсці праверку ў тым ліку на палітычную добранадзейнасць.
Чытайце таксама:
«Гэты аб’ект мае важнае значэнне». У Рагачове правядуць вучэнні з узмоцненым КПП
У Рагачове і Карме праходзяць вучэнні тэрабароны
Мінабароны правядзе вучэнні з «Паланэзамі»
Караніка і іншых вертыкальшчыкаў адправілі «ваяваць» пад Воранава ФОТЫ