«Мне прапаноўвалі за пачак цыгарэт уступіць у інтымную сувязь з іншым асуджаным»
Былы палітвязень кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны ў новым выпуску ТОК расказаў, як яго правакавалі ў зняволенні, каб перавесці ў «нізкі статус».
08.04.2024 / 08:00
Міхаіл Жамчужны. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube
Міхаіл Жамчужны заўважае, што палітзняволеныя нізкага статусу вельмі на руку дыктатарскаму рэжыму. Таму ставіцца задача блатным і крымінальным аўтарытэтам справакаваць палітзняволенага да дзеянняў, якія прывядуць да яго пераводу ў «нізкі статус».
«Мне прапаноўвалі ў калоніі №9 [у Горках] уступіць у інтымную сувязь з маладым асуджаным за пачак цыгарэт. Я быў вельмі здзіўлены, кажу: «Мяне ўвогуле больш жанчыны цікавяць. Таму я не ўяўляю сабе нейкія вычварэнні».
Жамчужны адзначыў, што ведае выпадкі, калі палітзняволеных спрабавалі змясціць у камеру, дзе знаходзяцца асуджаныя з нізкім статусам. «У такіх выпадках, калі ён аб гэтым даведваецца, павінен па паняццях «ускрыцца», каб яго вывелі ў медсанчастку», — тлумачыць мужчына і згадвае, што калі яго спрабавалі памясціць у такую камеру, ён сказаў, што не будзе ўскрывацца, і заявіў:
«Я не схільны да суіцыду. Я ўскрыю гэтых таварышаў, якія знаходзяцца ў камеры».
Пасля такой заявы, як гаворыць Жамчужны, правакацыі адносна яго з боку адміністрацыі спыніліся.
Глядзіце цалкам:
Чытайце яшчэ:
Праваабаронцы просяць Лукашэнку памілаваць Міхаіла Жамчужнага