Экс-кіраўнік Мінкульта анексаванага Крыма, асуджаная на 10 гадоў за хабар, папрасілася на вайну з Украінай
Арыну Навасельскую асудзілі за хабар у 25 мільёнаў расійскіх рублёў.
08.04.2024 / 08:01
Скрыншот відэа
Асуджаная на 10 гадоў калоніі былая міністарка культуры анексаванага Крыма Арына (Вера) Навасельская напісала заяву на паступленне на службу ў «зоне СВА» (на вайну ва Украіне), піша «Настоящее время».
Паводле інфармацыі выдання, аб сваім рашэнні Навасельская аб'явіла членам Грамадскай назіральнай рады падчас іх візіту ў СІЗА-6, дзе ўтрымліваецца асуджаная чыноўніца. Яна сцвярджае, што падала заяву тры месяцы таму і чакае, што яна неўзабаве будзе разгледжана.
У чэрвені 2023 года Навасельскую, якая ўзначальвала крымскі «Мінкульт» з 2014 па 2021 год, прыгаварылі да дзесяці гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай па справе аб хабары на 25 млн расійскіх рублёў (сёння гэта каля 300 тысяч даляраў) за спрыянне пры будаўніцтве культурных аб'ектаў.
Чытайце таксама:
Як Трамп збіраецца спыніць вайну Расіі ва Украіне?
Буданаў расказаў, калі чакаецца наступ Расіі
Украіна зможа атакаваць Урал і Запаляр'е. Дроны ўжо на падыходзе