Свет2727

Як Трамп збіраецца спыніць вайну Расіі ва Украіне?

Былы прэзідэнт Дональд Трамп у прыватным парадку заявіў, што мог бы пакласці канец вайне Расіі ва Украіне, аказаўшы ціск на Украіну, каб яна адмовілася ад часткі тэрыторыі, паведамляе The Washington Post са спасылкай на крыніцы.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Manuel Balce Ceneta

Некаторыя эксперты ў замежнай палітыцы заявілі, што ідэя Трампа ўзнагародзіць Уладзіміра Пуціна і апраўдае парушэнне міжнародна прызнаных межаў з ужываннем сілы.

У прыватным парадку Трамп сказаў, што, на ягоную думку, і Расія, і Украіна «хочуць захаваць твар, яны хочуць знайсці выхад», і што людзі ў некаторых частках Украіны былі б не супраць стаць часткай Расіі, прыводзіць выданне словы чалавека, які абмяркоўваў гэтае пытанне непасрэдна з Трампам.

Прызнанне кантролю Расіі над часткамі Украіны пашырыла б сферу ўплыву пуцінскай дыктатуры. Некаторыя з прыхільнікаў Трампа спрабавалі пераканаць яго не прымаць такі зыход.

Перадвыбарчы штаб Трампа адмовіўся гэта каментаваць. «Любыя здагадкі аб плане прэзідэнта Трампа зыходзяць ад неназваных і недасведчаных крыніц, якія паняцця не маюць, што адбываецца ці што адбудзецца», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара перадвыбарчага штаба Каралін Левіт. «Прэзідэнт Трамп — адзіны, хто кажа пра спыненне забойстваў».

У сваіх публічных абяцаннях пакласці канец вайне Трамп змаўчаў пра тое, як ён будзе весці перамовы з Пуціным і Зяленскім. «Я скажу кожнаму з іх пэўныя рэчы, якія я б не сказаў астатняму свету, і менавіта таму я не магу сказаць вам больш», — казаў Трамп у інтэрв'ю ў сакавіку.

Яго публічнае маўчанне аб сваёй тактыцы вядзення перамоваў пакінула іншым магчымасць запоўніць прабелы. Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан сустрэўся з Трампам у мінулым месяцы і пасля гэтага заявіў, што Трамп сказаў яму, што прымусіць вайну скончыцца, бо «ён не дасць ні пені», каб дапамагчы Украіне. Гэта заява была ілжывай.

«Людзі Трампа лічаць, што адным з найвялікшых грахоў вайны ва Украіне і палітыкі ў дачыненні да Расіі з'яўляецца імкненне падштурхнуць Расію да Кітая і зрабіць яе яшчэ больш залежнай ад Кітая», — сказаў Джэрэмі Шапіра, кіраўнік Вашынгтонскага офіса Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах. 

Фіёна Хіл, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута Брукінгса, якая была галоўным дарадцам Трампа ў Расіі, кажа, што каманда Трампа думае пра вайну Расіі ва Украіне як пра тэрытарыяльную спрэчку, а не як пра спрэчку, якая тычыцца будучыні еўрапейскай бяспекі і сусветнага парадку ў цэлым.

Украіна і еўрапейскія хаўруснікі, імаверна, запрацівяцца спробам Трампа скласці ўгоду з Масквой, сказала Хіл. Паводле яе слоў, еўрапейцы настолькі развілі сваю ваенную прамысловасць, што спадзяюцца замяніць значную частку цяперашняй амерыканскай дапамогі Кіеву. 

Каментары27

  • Дацэнт
    07.04.2024
    Лепш увогуле не даваць. Ужо хто іншы, а беларусы наслухаліся на сваім вяку пустамеляў-палулістаў рознага гатунку. Годзе дурняў слухаць.
  • Да будзіт Трампаград на ўсіопшчае абазленіе. © Washington няізданае
    07.04.2024
    Что за проблема нарисовать то, что уже сделано? — Во время рейда на "Борисовдрев"
  • Васіль
    07.04.2024
    Левакі ўжо не ведаюць, якую бздуру з пальца высмактаць.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальнік вядомага мінскага бара «Карма» адкрыў ужо трэцюю ўстанову ў Варшаве. Што за яна?7

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць