Кучма: Ва Украіны больш няма брата. Расія — гэта Каін

Кіеў хацеў раўнапраўя і сяброўскіх адносін з Масквой, «хоць цяпер гэта гучыць як абсурд», але краіны сталі ворагамі па віне Расіі, мяркуе другі прэзідэнт Украіны. 

08.04.2024 / 14:31

Леанід Кучма. Фота: Evgeniy Maloletka / AP

Расія і Украіна былі блізкімі народамі, але цяпер сталі ворагамі, і адбылося гэта па віне Масквы, заявіў былы прэзідэнт Украіны (1994-2005) Леанід Кучма, піша РБК.

Журналіст у размове з палітыкам адзначыў, што рускія і ўкраінцы лічацца брацкімі народамі. Кучма адказаў на гэта, што, будучы хрысціянінам, ведае, «што паміж братамі бывае непрыязнасць і нават нянавісць», і прывёў у прыклад біблейскі старазапаветны сюжэт пра Каіна і Авеля.

«Каін забіў Авеля. <…> Ва Украіны больш няма брата. Расія — гэта Каін», — заявіў ён, дадаўшы, што «калі ворагам становіцца брат, гэта горш, чым здрада».

Адказнасць за разбураныя стасункі паміж дзвюма краінамі Кучма ўсклаў на расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Са слоў былога лідара, Кіеў заўсёды хацеў раўнапраўных і сяброўскіх адносін з Масквой, «хоць цяпер гэта гучыць як абсурд», а Расія «дзеліць усіх на ворагаў і васалаў».

Чытайце таксама:

Леанід Кучма — Захаду: Калі вы перастанеце нам дапамагаць, вы будзеце наступнымі, каго Расія захоча знішчыць

Лукашэнка расказаў байку, як ледзь-ледзь не напісаў для Украіны канстытуцыю

У Ноўгарад-Северскім на Чарнігаўшчыне адну з перайменаваных вуліц назвалі іменем Леаніда Кучмы

Nashaniva.com