Банкаўскія карткі могуць не працаваць у ноч на пятніцу
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр запланаваў 12 красавіка тэхналагічныя работы. Гэта можа прывесці да збояў у аплатах банкаўскімі картамі беларускіх банкаў, папярэдзілі ў цэнтры.
09.04.2024 / 09:05
З 03:20 да 6:30 магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні кліентаў банкаў, якія выкарыстоўваюць паслугі цэнтра.
Гэта тычыцца крам, банкаматаў і іншых прылад банкаў, падлучаных да праграмнага комплексу працэсінгавага цэнтра.
Працы будуць звязаныя з захаваннем правілаў і стандартаў, устаноўленых міжнароднымі аплатнымі сістэмамі.
Грошы на карту беларускага банка нарэшце стануць прыходзіць імгненна замест ранейшых некалькі дзён
Некаторыя банкаматы памянялі алгарытм працы — можна забыцца забраць грошы
З чацвярга змяніць пін-код можна і ў аддзяленнях Беларусбанка