Ветэранам вайны рыхтуюцца выплаціць штогадовыя дапамогі. А колькі іх засталося? 

У Беларусі жыве каля 1100 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Узрост большасці з іх набліжаецца да 100 гадоў, а некаторыя яго перасягнулі, паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Каляда.

09.04.2024 / 17:03

З 25 красавіка да 4 мая ўсім ветэранам, удзельнікам і інвалідам вайны, якія яшчэ жывуць, выплацяць штогадовую матэрыяльную дапамогу.

«Для ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны матэрыяльная дапамога складзе чатыры тысячы рублёў, для іншых катэгорый ветэранаў — дзве тысячы рублёў; грамадзяне, якія аднесены да асоб, што пацярпелі ад наступстваў вайны, — адна тысяча рублёў», — паведаміла Кацярына Каляда.

На гэтыя мэты ў дзяржаўным бюджэце сёлета прадугледжана больш за 10,5 мільёна рублёў.

Пры гэтым варта разумець, што колькасць непасрэдных удзельнікаў вайны нашмат меншая за агучаную чыноўніцай лічбу, паколькі, паводле беларускага заканадаўства, ветэранамі ВАВ лічацца і тыя, хто прымаў удзел «у ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украіны, Беларусі і балтыйскіх краін да канца 1951 года».

Чытайце таксама:

Стары дот пад Ляхавічамі выкарыстоўваюць для прапаганды «Вялікай перамогі». А яго будавалі для абароны ад СССР

«Саўкі, ватнікі, гопнікі, чырвоныя чалавечкі…» Школьнікам прапануюць падумаць над гэтымі характарыстыкамі савецкага народа

Марзалюк згенераваў новую ідэю, як удасканаліць заканадаўства аб генацыдзе

Nashaniva.com