Жыхара Брэсцкай вобласці прысудзілі да 5 гадоў калоніі па 5 крымінальных артыкулах

А таксама далі вялікі штраф.

11.04.2024 / 13:34

Брэсцкі абласны суд прысудзіў мясцовага жыхара да 5 гадоў калоніі па 5 крымінальных артыкула.

Пасяджэнне прайшло 8 красавіка. Паводле інфармацыі «Медыязоны», асуджанага завуць Аляксей Герман.

Германа прызналі вінаватым па пяці крымінальных артыкулах:

У паведамленні прэс-службы гаворыцца, што асуджаны ў сакавіку-красавіку 2022 года, размясціў у «экстрэмісцкім» чаце паведамленні, накіраваныя на «абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспублікі Беларусь». Таксама пісаў «негатыўныя паведамленні і каментары, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь» і абражаюць службовых асоб і Лукашэнку.

Герман на судзе прызнаў сваю віну часткова. Таксама Аляксей павінен аплаціць штраф 200 базавых велічынь (8 000 рублёў).

«Падзельнікі? Класныя дзеці». Выкладчыца БДУІРа, якая адсядзела па справе студэнтаў, пра тое, як аптымізм выратоўваў за кратамі

Асуджанага на 20 гадоў Уладзіміра Гундара зноў на год пазбавілі прадуктовай перадачы

Жыхара Петрыкава, які вярнуўся з-за мяжы, асудзілі на 10 гадоў калоніі

Nashaniva.com