Ноччу ў Хоцімскім раёне Audi пратараніла ровар — загінула жанчына
Здарэнне адбылося 13 красавіка каля 01.00 паблізу вёскі Бяседавічы.
13.04.2024 / 11:35
Фота: ДАІ
21-гадовы кіроўца Audi A6 здзейсніў наезд на 46-гадовую веласіпедыстку, якая рухалася ў спадарожным кірунку па краі дарогі, паведамляе ДАІ.
У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Яна была пазначаная святлоадбівальным элементам.
Сур'ёзнае ДТЗ з матацыклістам у Мінску трапіла на відэа
У Мінску вайсковы бронеаўтамабіль Dajiang сутыкнуўся з «Яндэкс.Таксі»
На МКАД з-за нетрымання дыстанцыі сутыкнуліся тры машыны